Архіў навін

Каманда Магілёва атрымала перамогу ў абласных спартыўных сустрэчах «Праз спорт і зносіны – да здароўя кожнага». Спаборніцтва адбылося сёння ў СШ № 45 горада на Дняпры.
Да міжнароднай акцыі памяці «У славу агульнай Перамогі» ў чарговы раз далучыўся Магілёў. Сёння акцыя прайшла каля помніка невядомаму салдату на вуліцы Мельнікава. Тут сабраліся прадстаўнікі вертыкалі Кастрычніцкага раёна горада, працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны і маладое пакаленне, школьнікі і проста неабыякавыя людзі.
Чатыры лясгасы Магілёўскай вобласці прыступілі да нарыхтоўкі бярозавага соку. Працы пачалі амаль на тры тыдні раней, чым звычайна, як расазаў намеснік гендырэктара па ідэалагічнай працы Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Шах. «Цяпер нарыхтоўку соку пачалі ў Глуску, Бабруйску, Асіповічах і Бялынічах. На гэтым тыдні да працы плануюць падключыцца яшчэ два лясгасы ў Быхаве і Магілёве. Звычайна збор соку пачынаецца ў канцы сакавіка–пачатку красавіка, аднак зіма ў гэтым годзе ссунула звыклыя графікі», – падзяліўся Сяргей Шахрай.
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава пачаў працу па стварэнні новай экспазіцыі ў межах праекта «Настальгія». Жыхароў горада на Дняпры запрашаюць паўдзельнічаць у яе фарміраванні.
Студэнткі спецыяльнасці «Транспартная лагістыка» Аліна Нікалаенка і Кацярына Наркевіч пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры «Лагістыка і арганізацыя вытворчасці» Ларысы Наркевіч сталі прызёрамі I Усерасійскага конкурсу стратэгічнага і праектнага кіравання «Стратэгія развіцця Расіі» і XIX Усерасійскай алімпіяды развіцця народнай гаспадаркі Расіі. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі БРУ. Паводле слоў суразмоўцаў, серыя алімпіяд і конкурсаў была арганізавана Маладзёжным саюзам эканамістаў і фінансістаў Расіі і праходзіла ў 2019 годзе.
Выстава «Музей праса» адкрыецца сёння ў Шклоўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут будзе прадстаўлена больш за 170 эксклюзіўных прасаў з Еўропы, Азіі, Амерыкі ад часоў сярэднявечча і да нашых дзён. Выстава арганізавана пры падтрымцы УП «Мінгардаведка» і з’яўляецца мерапрыемствам месячніка «Карта госця»– турыстычнага сэрвісу, які дазваляе ўсім аматарам падарожжаў і тым, каму цікавая гісторыя Беларусі, аптымальна спланаваць маршруты для азнаямлення са славутасцямі нашай краіны і з максімальнай выгадай для свайго бюджэту.
Зрабіць пашпарт за 7 дзён зараз можна ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Віталь Астанковіч. Паводле слоў суразмоўцы, з 1 сакавіка жыхарам Прыдняпроўскага краю прадастаўляецца дадатковая паслуга па тэрміновай дастаўцы дакументаў у Бюро пашпартызацыі насельніцтва УУС і вяртанні іх у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў вобласці (прэйскурант № 5, зацверджаны 28.02.2020).