Архіў навін

У магілёўскім парку Падміколле адбудзецца акцыя «Хатка для птушак». Пра гэта паведамілі ў першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Вендаражскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа, якая выступіла арганізатарам праекта. Як адзначылі суразмоўцы, ва ўстанове адукацыі сярод вучняў правялі спаборніцтва на самую лепшую шпакоўню. Найбольш цікавыя экспанаты – а іх 16 штук – 6 сакавіка атрымаюць прапіску ў адным з самых любімых месцаў адпачынку магілёўцаў. Прымацоўваць на дрэвы домікі для птушак будуць самі дзеці. Пачатак мерапрыемства – у 10.00.
На палігоне Асіповіцкі адпрацоўваюць стральбу падраздзяленні 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады, паведамілі ў Мінабароны. «На працягу двух дзён вайскоўцы гарматнага самаходнага артылерыйскага дывізіёна адпрацоўваюць падрыхтоўку і вядзенне баявых дзеянняў у абарончым баі. На этапе баявой стральбы гвардзейцы вялі агонь з самаходных артылерыйскіх установак “Гіяцынт”», – праінфармавалі ў абаронным ведамстве. Артылерысты паразілі калоны тэхнікі і нерухомыя цэлі, вялі загараджальны агонь. БЕЛТА
Праведзены Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці маніторынг паказаў, што не ва ўсіх установах бюджэтнай сферы забяспечана належнае выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па недапушчэнні зніжэння памераў налічанай заработнай платы работнікам пры ўвядзенні з 2020 года новых умоў аплаты працы. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.
У мінулым годзе дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета правялі 525 прыёмаў грамадзян і разгледзелі каля 1,3 тыс. зваротаў. Пра гэта паведаміла сёння намеснік старшыні аблсавета дэпутатаў Ірына Раінчык падчас сесіі, на якой разглядаліся справаздачы аб рабоце прэзідыума аблсавета дэпутатаў і Магілёўскага аблвыканкама па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна ў 2019 годзе.