Архіў навін

Міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам, да 00.00 23 сакавіка будуць прытрымлівацца дзеючага графіка, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Да зняцця абмежаванняў з 20 сакавіка адмяняецца цягнік № 64/63 Мінск – Новасібірск, з 22 сакавіка –цягнікі №308/307 Баранавічы – Саратаў, № 390/389 Мінск – Анапа, № 236/237 Мінск – Масква – Мінск, № 221/222 Брэст – Масква і Мінск –Масква.
Прыкметы каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі мае дзевяць чалавек, у 37 – няма праяў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. «Сёння ў Беларусі клінічныя прыкметы каранавіруснай інфекцыі мае 9 пацыентаў, гэта значыць, па сутнасці, зараз хварэе 9 чалавек», – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
«Прамую лінію» правядзе 19 сакавіка з 9.00 да 11.00 начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня. Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў унутраных спраў рэгіёна, можна будзе задаць па нумары тэлефона: 8 (0222) 25-22-51.
У аблвыканкаме намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Бельскі ў афіцыйнай абстаноўцы прадставіў актыву рэгіёна памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь–інспектара па Магілёўскай вобласці Аляксандра Субоціна.
Канал «Беларусь 4 “Магілёў”»паказаў першы выпуск тэлевізійнага праекта «Шляхі Перамогі», прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У першай серыі расказваецца пра легендарны бой батальёна міліцыі капітана Уладзімірава ля вёскі Гаі Магілёўскага раёна.