Архіў навін

Калі весці са студэнтамі адкрыты дыялог, ніхто з іх не пойдзе выказвацца на вуліцы. Такім меркаваннем падзяліўся рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, доктар гістарычных навук, прафесар Дзяніс Дук.
Урад зацікаўлены ў новых падыходах да святкавання Дня беларускага пісьменства, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах.
Спецыяльную прэмію Магілёўскага аблвыканкама за дасягненні ў сацыяльнай сферы па выніках 2019 года ўручылі сёння ў Магілёве. Уладальнікамі высокай узнагароды стала 49 прадстаўнікоў розных прафесій, сярод якіх дзеячы культуры, педагогі, медыцынскія работнікі, журналісты і спартсмены.
Ваенна-патрыятычны праект «Вуліцы герояў» падрыхтавалі супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У 188-й гвардзейскай інжынернай брыгадзе, якая дыслакуецца пад Магілёвам, ідзе падрыхтоўка да Армейскіх міжнародных гульняў, паведамляецца на сайце Мінабароны. Адборачныя этапы вызначылі найлепшых вайскоўцаў, якія і сабраліся на базе брыгады. Прадстаўнікоў інжынерных войскаў адбіралі практычна ва ўсіх вайсковых частках і падраздзяленнях Узброеных Сіл.
Астанкі чатырох байцоў Чырвонай арміі выявілі пошукавікі клуба «Віккру» ў першы дзень раскопак на полі ля вёскі Цішоўка ў Магілёўскім раёне.
Кірмаш «Мясцовыя ініцыятывы для мікрарэгіёнаў развіцця» пройдзе 26 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці анлайн, паведамілі ў Міжнародным фондзе развіцця сельскіх тэрыторый. «Эпідэміялагічная сітуацыя закранула і праектную дзейнасць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Сёлета падрыхтоўка і правядзенне кірмашу набудзе новы анлайн-фармат. Мерапрыемства пройдзе ў форме канферэнцыі на інфармацыйнай платформе Zoom», – адзначылі ў фондзе.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама 25 чэрвеня з 9.00 да 12.00 правядзе прамую тэлефонную лінію. З жыхарамі абласнога цэнтра будзе працаваць начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай і інфармацыйнай працы Юлія Пятроўна Гарзан. Па нумары тэлефона 41 88 13 можна задаць пытанні, што тычацца тлумачэння нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі прававых адносін (кантрактнай формы найму, істотных змяненняў умоў працы, звальнення і прымянення дысцыплінарных спагнанняў і інш.).
Праводзіцца акрэдытацыя журналістаў Магілёўскай вобласці для ўдзелу ў свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE
Аляксей Бабкоў – урач-рэнтгенолаг, загадчык рэнтгеналагічнага аддзялення Магілёўскай бальніцы № 1. У красавіку гэта аддзяленне стала важнай часткай інфекцыйнага шпіталя для каранавірусных пацыентаў. Першага пацыента з каранавірусам тут прынялі ў пачатку красавіка. Дарэчы, дзяўчыну паспяхова пралячылі і даўно выпісалі. Зараз хворых шмат. Але такую сітуацыю ў стацыянары прагназавалі і да яе падрыхтаваліся.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 чэрвеня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Сыранкоў і член Савета Рэспублікі Віктар Ананіч напярэдадні Дня медыцынскага работніка сустрэліся з калектывам Краснапольскай цэнтральнай раённай бальніцы. Парламентарыі павіншавалі медыкаў з прафесійным святам, уручылі ім падарункі, у тым ліку грашовы сертыфікат, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Пасля трэцяга тура XIII чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе, які праходзіў у Гродне, змяніўся лідар. На першае месца падняўся «Кіраўск-СДЮШАР», які пацясніў «Брэст».
Жыхароў Магілёва, а таксама ўсіх, каму дарог горад на Дняпры, запрашаюць прыняць удзел у акцыі «ВелаМарафон #76кмзаМагілёў», прысвечанай 76-годдзю вызвалення абласнога цэнтра.
Лінію па вытворчасці падгузнікаў для дарослых запусціла «БелЭмса». Пра гэта расказаў намеснік дырэктара прадпрыемства Асман Учар. Паводле яго слоў, рэалізацыя праекта ажыццёўлена ў межах падпісання інвестыцыйнага пагаднення аб пашырэнні дзейнасці паміж адміністрацыяй СЭЗ «Магілёў» і ТАА «БелЭмса» падчас раённа-гарадскога эканамічнага форуму «Магілёў – Амасья», які адбыўся ў Магілёве ў лютым бягучага года.
Новы від аўтамабільных святлодыёдных фар пачалі выпускаць на заводзе «Зеніт» у Магілёве. Пра гэта расказаў намеснік галоўнага канструктара Сяргей Ігнатаў.
Вялікая перамога здабыта дзякуючы стойкасці і адзінству ўсіх савецкіх людзей, але дасталася цаной велізарных ахвяр. Такое меркаванне выказаў сёння падчас акцыі «Звон смутку» на Буйніцкім полі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Высокая ацэнка працы медыкаў натхняе і надае сіл. Такім меркаваннем падзялілася загадчыца 3-га інфекцыйнага аддзялення Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы Кацярына Якубёнак. Напярэдадні прафесійнага свята магіляўчанка стала ўладальніцай высокай узнагароды– Падзякі Прэзідэнта Беларусі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі.
Артысты Магілёўскага раёна падзякавалі медыкам. Творчыя калектывы выступілі на адкрытым паветры перад будынкамі магілёўскай паліклінікі № 11 і сельскіх амбулаторый у Дашкаўцы, Сухарах, Нядашаве, Княжыцах. Віншавальная акцыя ў падтрымку ўрачоў, медыцынскіх сясцёр прайшла напярэдадні Дня медыцынскага работніка. Пра гэта расказала намесніца дырэктара аб’яднанай клубнай сістэмы Магілёўскага раёна Наталля Гоманава.
Стала вядомая праграма мерапрыемстваў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое пройдзе ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 11–12 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Магілёўскае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы МУС запісала відэаролік-віншаванне з прафесійным святам медыцынскіх работнікаў рэгіёна.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXVIII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка нацыянальнай культуры». У спаборніцтве прыняло ўдзел 35 публічных бібліятэк: 14 цэнтральных і 21 бібліятэка-філіял з усіх абласцей нашай краіны.
У Беларусі зрушаны тэрміны ўступнай кампаніі. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.