Архіў навін
Рэкордны ўраджай зялёнага гарошку вырасцілі ў гэтым годзе аграрыі ў Быхаўскім раёне. Пра гэта расказаў галоўны аграном ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» Генадзь Варакса.
У школах Магілёўшчыны ў новым навучальным годзе плануюць прыняць каля 12 тысяч першакласнікаў, – пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі. У той жа час ва ўстановах адукацыі чакаюць каля 300 маладых спецыялістаў. Дакладныя даныя будуць у сярэдзіне жніўня.
У Магілёве некаторыя таксі запусцілі паслугу аплаты праезду з дапамогай QR-кода. Да сённяшняга дня ў пералік відаў транспарту, у якіх можна было разлічыцца за праезд праз мабільны дадатак «Аплаці™», уваходзілі аўтобусы, тралейбусы, маршрутныя таксі. Цяпер гэты спіс папоўніўся звычайнымі таксі. Першапраходцам ва ўкараненні новай сістэмы аплаты праезду стала адна з магілёўскіх кампаній. Зразумець, у якой машыне можна аплаціць праезд праз QR-код, дапамагае налепка «Аплаці.Транспарт».
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка наведаў бабруйскую друкарню імя А. Т. Непагодзіна і медыяхолдынг «Бабруйскае жыццё», паразмаўляў з прадстаўнікамі працоўных калектываў і адказаў на іх пытанні.
З Віцебска 18 ліпеня стартуе рэспубліканскі моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне». Праект Міністэрства адукацыі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай чыгункі аб’яднае больш за 80 хлопцаў і дзяўчат ад 18 да 31 года з розных рэгіёнаў –таленавітых навучэнцаў, студэнтаў, маладых навукоўцаў, спартсменаў, працоўную і сельскую моладзь, удзельнікаў студатрадаўскага руху, валанцёраў, блогераў.
З пачатку года ў службе занятасці Магілёўскага гарвыканкама заключылі каля 30 дагавораў на часовае працаўладкаванне падлеткаў.
720 школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыівырашылі правесціканікулы з карысцю. Для школьнікаў гэта і вопыт, і першы афіцыйны запіс у працоўную кніжку, і выдатная магчымасць зарабіць.
Каманда творчай і спартыўнай моладзі прадставіць Прыдняпроўскі край на тэматычным свяце ў межах XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Паці пройдзе ў фармаце фэсту «#YouthDays2020». У гэтым годзе ён размесціцца ў дзвюх лакацыях: #SportYouth і #CreativeYouth.
У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці з 20 па 24 ліпеня будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам па выяўленні фактаў неабгрунтаванага (незаконнага) звальнення наймальнікамі работнікаў.
У названыя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 грамадзяне па тэлефонах (8 0222) 62-47-73, (8 0222) 62-47-84 і (8 0222) 62-47-75 могуць паведаміць спецыялістам камітэта інфармацыю аб іх звальненні наймальнікамі (альбо прымусе да звальнення), а таксама нясвоечасовай выплаце заработнай платы.
Уладзіславу Ложкіну 18 гадоў. У мінулыя выхадныя ён упершыню выйшаў у стартавым складзе на матч вышэйшай лігі. Перайшоўшы з дубля мінскага «Дынама»ў арэнду ў «Смалявічы», хлопец не разгубіўся: забіў двойчы ў браму «Іслачы» і дапамог камандзе, якая напярэдадні пазбавілася большасці гульцоў асноўнага складу і галоўнага трэнера, дамагчыся трэцяй перамогі ў сезоне.
Переводчик