Архіў навін

В дни, когда Беларусь празднует День Независимости, жители Могилева по сложившейся традиции получают подарки, благодаря которым город становится краше и комфортнее. Совсем недавно, 1 сентября 2019 года, прозвенел первый звонок в средней школе №46 микрорайона Казимировка. А сегодня на территории, прилегающей к учебному заведению, открыли бассейн.
Абласная камісія прыняла рашэнні аб устанаўленні колькасці подпісаў грамадзян Магілёўскай вобласці ў падтрымку кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне па гэтым пытанні адбылося сёння.
З 1 ліпеня ў Беларусі праводзіцца пераразлік усіх працоўных пенсій - па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля - у адпаведнасці з указам Прэзідэнта нумар 232 «Аб павышэнні пенсій». Больш падрабязна аб новых памерах выплат расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянера зыходзячы з сярэдняй зарплаты, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 6 працэнтаў.
Развіццю Бабруйска цяпер надаецца асаблівая ўвага. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. «Горад расце, забудоўваецца новы 7-ы мікрараён. Тут ужо пачалося будаўніцтва дзіцячага садка з басейнам. Здаць аб’ект плануем сёлета. У планах на 2021–2022 гады – будаўніцтва сярэдняй школы, якая таксама будзе з басейнам. Прыкладам для яе стане сярэдняя школа № 46 у Магілёве – сучасная, зручная і абсталяваная па апошнім слове тэхнікі», – расказаў Леанід Заяц.
Праграма галоўных святочных мерапрыемстваў у Дзень Незалежнасці ў Магілёве пачнецца ў 11.00 з мітынгу на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Тут жа правядуць экспрэс-экскурсію «Дняпроўскі рубеж», паведамілі ў гарвыканкаме.
Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі і інфармацыйныя дырэкцыі каналаў АНТ і СТВ падрыхтавалі сумесны сацыяльна-палітычны праект, які прадэманструе найлепшыя дасягненні Беларусі за гады суверэнітэту. Прэм’ера штотыднёвай праграмы «Зроблена!» адбудзецца 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
Калектывы і майстры народных мастацкіх рамёстваў усіх рэгіёнаў Беларусі і горада Мінска прадэманструюць сваю творчасць на выставе-кірмашы «Александрыйскі кірмаш», якая будзе праходзіць на працягу двух дзён на свяце «Купалле» ў Шклоўскім раёне. Таксама плануецца ўдзел прадстаўнікоў Расіі, Украіны і Літвы.
Суперкубак Беларусі па міні-футболе разыграюць у Магілёве. Такое рашэнне прыняла Беларуская асацыяцыя міні-футбола. Трафей аспрэчаць дзеючы чэмпіён краіны – аршанскі «Вітэн» – і ўладальнік кубка Беларусі – Гомельскі «БЧ». Паядынак пройдзе ў спарткомплексе «Алімпіец» 29 жніўня. Плануецца, што квіткі паступяць у продаж за два тыдні да матчу. Гульню суперкубка наш рэгіён прыме другі раз. У мінулым годзе сустрэча за гэты трафей таксама прайшла ў спарткомплексе «Алімпіец». Тады аршанскі «Вітэн» узяў верх над мінскай «Сталіцай».
Стаўка рэфінансавання з 1 ліпеня зніжаецца з 8 працэнтаў да 7,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт з 7 працэнтаў да 6,75 працэнта гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка па выніках дадатковага пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 22 чэрвеня, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.