Архіў навін
Першыя спажыўцы і цеплакрыніцы ў Магілёўскай вобласці ўжо атрымалі допуск да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд. Пашпарты гатоўнасці да зімы атрымалі 18% спажыўцоў і 20% цеплакрыніц. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі і паліва камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Акулаў.
Госавтоинспекция информирует водителей, что на улице Ленинской на участке от улицы Тимирязевской до улицы Миронова изменена организация дорожного движения: добавлены дополнительные полосы для осуществления поворотов налево на улицы Езерскую и Миронова.
Міністэрства адукацыі вызначыла графік школьных канікул у новым навучальным годзе. Ён апублікаваны на сайце ведамства.
Першая чвэрць будзе з 1 верасня па 31 кастрычніка, другая – з 9 лістапада па 24 снежня, трэцяя – з 11 студзеня па 27 сакавіка 2021 года, чацвёртая – з 5 красавіка па 31 мая 2021 года. Адпаведна, восеньскія канікулы будуць працягвацца 8 дзён (1–8 лістапада), зімовыя – 17 дзён (25 снежня – 10 студзеня), вясновыя – 8 дзён (28 сакавіка – 4 красавіка).
БЕЛТА
– Зусім хутка ў нашай краіне адбудзецца важная для ўсіх нас, грамадзян, падзея – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сёння ў нас ёсць магчымасць назіраць, як дынамічна развіваецца наша дзяржава, ідзе наперад, як з кожным годам яна становіцца лепшай, прыгажэйшай, багацейшай.
Намеснік кіраўніка паліклінікі: у тэорыі мы ўсе ведалі, заставалася ўжыць веды ў барацьбе з COVID-19
У тэорыі нашы медыкі ўсё ведалі, заставалася толькі ўжыць наяўныя веды ў барацьбе з COVID-19. Такім меркаваннем падзялілася намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Ала Ляховіч.
У грамадскіх прыёмных рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» шматлюдна. Грамадзян з іх пытаннямі і праблемамі тут прымаюць заўсёды, але ў перыяд выбарчых кампаній актыўнасць насельніцтва традыцыйна вырастае. Не выключэнне і Магілёўская вобласць.
Роля грамадскіх прыёмных у вырашэнні надзённых праблем насельніцтва немалая. Намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Барыс Зінкевіч прыводзіць некалькі цікавых прыкладаў:
Навучэнцам Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава ўручылі пасведчанні аб прысваенні ўзнагарод спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і падзячныя лісты Міжнароднага дабрачыннага фонду Уладзіміра Співакова. Пра гэта паведаміла выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін Валянціна Сяўрук.
Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае на фестывальнае кіно ў бліскучым выкананні зорак сусветнага кінематографа. Увазе гледачоў прадстаўлены кінакарціны – удзельнікі і намінанты міжнародных кінафестываляў: Венецыянскага і Берлінскага, у Мельбурне і Таронта.
У праграме заяўлены чатыры стужкі: «Тры сэрцы», «Рамантыкі “303”», «Мая спадарыня», «Вышэйшае грамадства». Кінапаказы пройдуць у кінатэатры «Радзіма» (малая зала) з 23 па 29 ліпеня.
Больш за 220 тон чарніц закупілі ў насельніцтва прадпрыемствы Магілёўскага аблспажыўсаюза.
У гэтым годзе ўраджай лясных ягад паспеў значна пазней, чым звычайна, таму зрушыліся і тэрміны нарыхтоўкі. У Літву і Польшчу ўжо адпраўлена 100 тон ягад. Закупленую прадукцыю таксама рэалізуюць на рынках спажыўкааперацыі, у гандлёвай сетцы, пастаўляюць у грамадскае харчаванне.
Усе раёны Магілёўскай вобласці завяршылі ўборку азімай сурэпіцы. Ураджайнасць у сярэднім па рэгіёне склала 10,1 ц/га, – паведамілі ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Амаль 15 тыс. домаўладанняў Магілёва ўжо атрымалі свае кантэйнеры для паасобнага збору смецця. Яшчэ каля 8 тыс. дамоў атрымае іх у гэтым годзе. Такім чынам, да канца года жыхары прыватнага сектара абласнога цэнтра змогуць цалкам сартаваць бытавыя адходы.
Для зручнасці прадстаўнікі спецаўтапрадпрыемства штодня выязджаюць на раёны прыватнага сектара для перадачы насельніцтву пластыкавай тары для бытавых адходаў.
Абраз Святой Варвары прыбыў ў Магілёў. Рэліквію аднавіў майстар-ювелір Мікалай Кузьміч – аўтар сучаснага крыжа Еўфрасінні Полацкай.
Убачыць абраз у Магілёве можна толькі некалькі дзён: яна знаходзіцца ў Магілёўскім саборы Успення Панны Марыі і Святога Станіслава.
ТРК «Магілёў»
Адзенне дзелавога стылю для школьнікаў выпускае 10 швейных і трыкатажных прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам», – паведамілі ў прэс-службе канцэрна.
Сярод іх – «Славянка», «Світанак», Жлобінская швейная фабрыка, «Калінка» і іншыя. Частка прадпрыемстваў вырабляе лінейку спартыўнага адзення для заняткаў фізічнай культурай і спортам.
Переводчик