Архіў навін

Мы павінны забяспечыць камфортнае пражыванне людзей у кожным кутку краіны. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава ў час пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі, якое прайшло ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці.
Райспажыўтаварыствы вобласці нарыхтавалі больш за 70 тон чарніц. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела нарыхтовак, знешнеэканамічнай дзейнасці і рынкаў Магілёўскага аблспажыўсаюза Аляксей Сіроцін. У гэтым сезоне каштоўная лясная ягада саспела пазней, чым звычайна. Таму нарыхтоўка цяпер у самым разгары. Яе вядуць у пяці раёнах рэгіёна. Лідзіруюць па аб’ёмах Глускі, Асіповіцкі і Кіраўскі. Чарніцы ў насельніцтва прымаюць сельскія магазіны. Закупачная цана на ягаду – 3 рублі 80 капеек за кілаграм.
Цэнтрвыбаркам сёння на пасяджэнні зарэгістраваў пяць кандыдатаў у Прэзідэнты. Зарэгістраваны Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачань.
У панядзелак Круглае наведала прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант. Тут яна правяла дзве сустрэчы: з калектывам будаўнікоў ПМК-266 непасрэдна на прадпрыемстве і з актывам раёна ў будынку РДК. Пасада прэс-сакратара Прэзідэнта наводзіла на думку, што гаворка пойдзе пра нейкую агітацыю. Смею заўважыць, што аб маючых адбыцца выбарах якраз гаварылася менш за ўсё. Бо кожны грамадзянін, зайшоўшы ў кабінку для выбаршчыка 9 жніўня, усё роўна застанецца сам-насам і мае права паступіць так, як яму здаецца правільным.
Хрэсны ход з Магілёва ў Баркалабава зробяць праваслаўныя паломнікі 23 ліпеня. Шэсце прымеркавана да свята ў гонар Баркалабаўскага абраза Божай Маці, які адзначаецца 24 ліпеня.
Холдынг «Бабруйскаграмаш» выпускае больш за 150 найменняў прадукцыі і шмат мадыфікацый, каб была магчымасць аператыўна рэагаваць на патрабаванні любога рынку. Сучасныя тэхналогіі высокай дакладнасці дазволілі перайсці ад буйнасерыйнай да дробнасерыйнай вытворчасці. Сярод актуальных распрацовак – бочкі для ўнясення вадкіх угнаенняў ёмістасцю ад 3-х да 20-ці тон. Бабруйская тэхніка працуе больш чым у 50 краінах. У апошнія гады да традыцыйных партнёраў – Расіі, Казахстана, Украіны – дадаліся новыя: скандынаўскія, балканскія і афрыканскія краіны, В’етнам.
Чэмпіёны Савецкага Саюза, Беларусі, удзельнікі еўракубкаў: яны збіралі тытулы, забівалі варатарам сусветнага ўзроўню, станавіліся найлепшымі гульцамі краіны. Футбольнаму клубу «Днепр» з Магілёва – 60 гадоў.
Агуркі, памідоры, а зусім хутка і перцы Гародніна, вырашчаная дзецьмі ў школьнай цяпліцы, – гэта не толькі вітамінавы дадатак, але і магчымасць гарадскім падлеткам паспрабаваць сябе ў ролі фермера. Школьная цяпліца – гэта сумесны праект ПРААН і мясцовых уладаў. Зрэшты, яна ўжо была на тэрыторыі школы і прыносіла ўраджай, але не такі, як хацелася б. Тры гады таму, дзякуючы праекту, школьны цяплічны камбінат атрымалася мадэрнізаваць. Дах перакрылі полікарбанатам, змянілі сістэму ацяплення. Перамены адразу адбілася на ўраджаі.
Указ Прэзідэнта № 171 «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян», падпісаны ў маі, ахапіў вялікі спіс напрамкаў сацыяльнай абароны.
Абавязковая двухтыднёвая ізаляцыя, уведзеная ў Расіі ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса, будзе адменена з 15 ліпеня. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на пастанову Расспажыўнагляду. Пры гэтым замежнікам на ўездзе неабходна прадастаўляць даведку аб адсутнасці каранавіруса або здаваць тэст ужо ў Расіі. У выпадку адсутнасці даведкі, якая пацвярджае адмоўны тэст на каранавірус, даследаванне трэба прайсці на працягу трох каляндарных дзён на тэрыторыі РФ. Адзначаецца, што аплата тэстаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам.