Архіў навін

Людзі бачаць складаную працу брыгад «хуткіх» і высока яе цэняць. Такім меркаваннем падзялілася намеснік галоўнага ўрача Бабруйскай станцыі хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі Наталля Вежнавец. «Самааддача, з якой мы працуем, і складанасці, з якімі сутыкаемся, не застаюцца незаўважанымі. Людзі бачаць нашу працу і высока яе цэняць. Каранавірусная інфекцыя стала сур’ёзным выпрабаваннем для ўсёй сістэмы аховы здароўя, але мы з гонарам выстаялі», – адзначыла Наталля Вежнавец.
Магілёўскі майстар Аляксандр Мінькоў прыступіў да стварэння скульптуры «З’ява іконы». Гранітны анёл будзе ўстаноўлены ў Бялынічах, урачыстае адкрыццё адбудзецца ў Дзень пісьменства, 6 верасня. Пра гэта расказаў сам скульптар.
Шклоўскі «Спартак» умацаваў сваё лідарства ў чэмпіянаце Магілёўскай вобласці па футболе. У чарговым матчы турніру «Спартак» 19 ліпеня пазмагаўся са сваім галоўным канкурэнтам у барацьбе за залатыя медалі – клубам «Сервалюкс-Агра» з аграгарадка Мяжысеткі. Наймацнейшымі ў гэтай гульні былі шклаўчане – 2:1, якія пакуль перамагаюць ва ўсіх матчах сезона. У іншых паядынках мінулага тура Быхаўскі «Днепр» быў слабейшым за «Краснаполле» – 0:2, а каманда «Касцюковічы» разышлася мірам з чавускай «Нівай» – 0:0.
Слаўгарадскаму раёну – 96 гадоў. Знакавую дату Прысожскі край адзначыў 17 ліпеня.
У прыватнасці, Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне: Маслава Сяргея Мікалаевіча – намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама; Дзядкова Мікалая Леанідавіча – кіраўніком спраў Магілёўскага аблвыканкама.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Сяргея Чарткова генеральным дырэктарам Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 ліпеня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка. У гэты дзень з 10.00 да 12.00 па нумары тэлефона (80222) 22-17-22 жыхары рэгіёна могуць задаць пытанні па тэме развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады Магілёўскай вобласці вызначаны месцы для агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна, як адзначаюць у абласной камісіі, да іх, перш за ўсё, адносяцца размешчаныя на ўчастках для галасавання інфармацыйныя стэнды. Сярод іншых дазволеных месцаў – дошкі аб’яў, стэнды, вітрыны прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый гандлю, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бытавога абслугоўвання, а таксама будаўнічых і праектных арганізацый, устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту.