Архіў навін

З першых дзён барацьбы з COVID-19 Беларускі фонд міру аказвае дапамогу ўстановам аховы здароўя. На гэтыя мэты ўжо адрасавалі больш за Br50 тыс. Як паведаміў старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Андрэй Нікіцін, дапамога прыйшла ў выглядзе дэзсродкаў, сродкаў індывідуальнай абароны для тых, хто знаходзіцца на перадавой барацьбы з COVID-19, – урачам, якія працуюць з інфікаванымі каранавірусам пацыентамі. Арганізацыя падставіла плячо сацустановам – дапамагла ім забяспечыць санітарна-супрацьэпідэмічны рэжым.
За I паўгоддзе 2020 года ў кансалідаваны бюджэт рэгіёну паступіла Br706,1 млн. Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на 16,9%, або на Br102 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.
У студзені–чэрвені 2020 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 205 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 164,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 83,4 тыс. кв. м, або 50,7% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля, у тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 72,5 тыс. кв. м. Для шматдзетных сем’яў пабудавана 51,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля.
Усе раёны Магілёўскай вобласці прыступілі да ўборкі збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказы падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Указам № 287 зацверджана рашэнне аб узнагароджанні ордэнамі, медалямі і прысуджэнні ганаровых званняў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ахову здароўя насельніцтва, арганізацыю і аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19, укараненне новых метадаў дыягностыкі і лячэння.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 жніўня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Цэнтрвыбаркам абнародаваў звесткі аб колькасці выбаршчыкаў у Беларусі і за яе межамі - 6 844 932. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК. Паводле даных ЦВК, у Брэсцкай вобласці - 984 601 выбаршчык, у Віцебскай - 849 472, Гомельскай - 1 069 567. У Гродзенскай вобласці налічваецца 751 084 выбаршчыкі, Мінскай - 1 142 043, Магілёўскай - 801 825. Больш за ўсё іх у Мінску - 1 241 021. На ўчастках, размешчаных за мяжой, чакаюць 5 319 чалавек.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова запусціла інтэрнэт-флэшмоб пад назвай #БеларусьПачынаеццазМяне. Ідэя рэалізавана па просьбе выбаршчыкаў Магілёўскай–Кастрычніцкай акругі № 86, паведаміла дэпутат.
У Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХІІ Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2019». За званне найлепшых у медыцыне, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, выхаванні дзяцей і адукацыі змагалася больш за 250 прадстаўніц прыгожага полу. Фіналы абласнога тура праходзілі ў рэгіёнах. У выніку вызначылі 38 пераможцаў, якім у сталіцы былі ўручаны дыпломы ў 5 намінацыях і знак-сімвал «Васільковая жар-птушка».
У Бялыніцкім раёне патанула дзіця. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры бяспекі МНС Магілёўскай вобласці. 26 чэрвеня днём пяцёра хлопцаў накіравалася да вадаёма каля в. Антонава Буда, каб палавіць рыбу. Было горача, і дзеці вырашылі выкупацца. Адзін з хлопчыкаў, 10-гадовы навучэнец 4 класа ДУА «Лебядзянкаўскі НПК ДССШ Бялыніцкага раёна», нырнуў пад ваду і на паверхні больш не з’яўляўся. Дзеці пабеглі да мясцовых жыхароў, каб паведаміць аб тым, што здарылася, аднак выратаваць дзіця не ўдалося. Ратавальнікі дасталі з вады патанулага хлопчыка.