Архіў навін

Новая падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогі пачала працу ў Бабруйску. Яна абслугоўвае 5 мікрараёнаў горада–каля 60 тыс.жыхароў.
У Магілёве стартавала дабрачынная акцыя па стварэнні мастацкіх работ у падарунак бальніцам. Разам з творчымі асобамі горада гэтую акцыю праводзіць дабрачыннае аб’яднанне «Благо». У камандзе тых, хто піша карціны, ёсць вядомыя прафесіяналы і самадзейныя мастакі. Калекцыя іх твораў стане цёплым жэстам падтрымкі медыкам і іх пацыентам.
Лета – гарачая пара для вяскоўцаў і дачнікаў. Для таго каб яна не стала «спапяляльнай», ратавальнікі сумесна з абласным «Радыё Магілёў» запускаюць праект-віктарыну «Бабуля побач з дзядулем». Галоўная мэта мерапрыемства–праз гумар і фантазію дастукацца да кожнага пенсіянера і расказаць аб асноўных пастулатах бяспекі, а таксама да іх дзяцей і ўнукаў, якія павінны дапамагчы ў стварэнні бяспекі людзям «залатога ўзросту», паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Магілёўскай вобласці забаронена купанне дзяцей і дарослых у 6 зонах адпачынку. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Комплекс драўляных дамоў са Шклова ўзвялі ў японскім горадзе Урума прэфектуры Акінава. Пра гэта расказалі ў пасольстве Беларусі ў Японіі. «Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця «беларускага кутка» ў Акінава ў горадзе Урума, – адзначылі ў замежных установах. – У мерапрыемстве ўдзельнічалі дэпутаты парламента Японіі Хірамічы Ватанабэ і Шымпэй Мацусіта, мэр горада Урума Тосіа Сімабуку, прадстаўнікі рэгіянальных дзелавых, грамадскіх арганізацый і СМІ».
Напярэдадні галоўнага свята краіны Беларусь адзначае яшчэ адзін – «Дзень вышыванкі». Сёння яго праводзяць пятым разам, і гэта ўжо стала добрай традыцыяй, паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».