Архіў навін

Сумленна і прыстойна адпрацаваць, зладжана і арганізавана правесці ўборачную кампанію, максімальна улічваючы парадынавукоўцаў і практыкаў.Такія задачы паставіў сёння перад кіраўнікамі раёнаў, прадпрыемстваў перапрацоўкі і аграрыямі Магілёўшчыны старшыня аблвыканкама Леанід Заяц падчас нарады, прысвечанай маючаму адбыцца жніву.
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і арганізацыі Магілёўшчыны фінансава падтрымаюць будаўніцтва новага радыялагічнага корпуса абласнога анкадыспансера. Такое рашэнне было прынята сёння на рэгіянальнай нарадзе з удзелам старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца.
У Магілёве і Магілёўскім раёне па-ранейшаму нельга купацца. Спецыялісты санітарнай службы адзначаюць ўстойлівую нездавальняльнуюякасць вады на рацэ Днепр ў вёсцы Палыкавічы, – расказала ўрач-гігіеніст Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аксана Воранава. Вада не адпавядае нормам таксама і ў возеры вёсцы Вільчыцы. Да гэтага часу застаецца нездавальняльнай якасць вады ў месцах масавага адпачынку ў Магілёве, а менавіта на Грабянёўскім і Пячэрскім азёрах і ў раёне гарадскога пляжа на рацэ Днепр.
У Магілёве адбудзецца гарадскі турнір па пляжным валейболе «Гарачая пара: мяч над сеткай». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім камітэце ГА «БРСМ». Гульні стартуюць 17 ліпеня ў 17.00, а 18 ліпеня адбудзецца фінал. Як паведамілі суразмоўцы, спаборніцтвы будуць праходзіць на валейбольных пляцоўках зоны адпачынку Святога возера (вул. Сіманава).
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла» стала сям’я Паўла і Алы Скотнікавых з аграгарадка Александрыя Шклоўскага раёна. Яны прадставяць Магілёўшчыну ў фінале рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ, які адбудзецца на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). У тройцы лідараў конкурсу – сям’я Сазонавых (Круглянскі раён) і Кірэйкавых (Магілёўскі раён).
Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у ліпені прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка правядзе прыём грамадзян у Круглянскім райвыканкаме 10 ліпеня. Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган правядзе прыём у Бялыніцкім райвыканкаме 31 ліпеня.
Пілоты і парашутысты Магілёўскага аэраклуба рыхтуюцца да паказальных выступленняў на фестывалі «Александрыя збірае сяброў». Дэманстрацыйныя палёты – адна з самых відовішчных падзей купальскага свята. Паказаць найвышэйшы пілатаж у небе над Александрыяй –задача для сапраўдных прафесіяналаў.
Талончыкі новага ўзору сталі прадаваць у грамадскім транспарце Магілёва. Як паведамілі ў адміністрацыі філіяла аўтапарк №1 ААТ «Магілёўаблаўтатранс», у продаж яны паступілі ў першыя дні ліпеня. Цяпер квіток на адну паездку ў аўтобусе –з інфармацыяй на беларускай мове. Талончыкі адрозніваюцца яшчэ і тым, што маюць акуратны выгляд – адрываюцца па перфараванай паласе.
На навучанні замежных студэнтаў у 2019 годзе МДУ імя А. А. Куляшова зарабіў $1 млн 60 тыс. У 2019/2020 годзе ва ўніверсітэце навучалася каля паўсотні студэнтаў і слухачоў з дзясятка краін: Туркменістана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Узбекістана, Расіі, Украіны, Камеруна, Тога і Конга.