Архіў навін

Больш за 500 студэнтаў-першакурснікаў дзённай формы адукацыі пачалі вучобу ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Пра гэта паведаміў рэктар універсітэта Міхаіл Лусцянкоў пасля ўрачыстай лінейкі.
У 2020/2021 навучальным годзе БРСМ запускае моладзевы праект «#МояПервая10», – паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.
У Дзень ведаў 1 верасня першы ўрок ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі пройдзе на тэму «Я вырас тут, і край мне гэты дораг». Урок павінен выклікаць у навучэнцаў пачуццё гонару за дасягненні Беларусі ў гады незалежнасці, паспрыяць выхаванню грамадзянскай адказнасці, заахвоціць да ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём ведаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.