Архіў навін

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь 2 катэгорыі (нацыянальнае значэнне) прысвоены шлему, знойдзенаму ў Бабруйску. Такое рашэнне прынята ў кастрычніку на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.
У чацвер, 29 кастрычніка, на вайсковых могілках у Бынава адбудзецца цырымонія перапахавання астанкаў савецкіх воінаў, паднятых з чавускай зямлі падчас пошукавых экспедыцый. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Чавускага райвыканкама Ірына Анікеенка.
У Беларусі з 1 лістапада ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам, старэйшым за 75 гадоў, як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. БПМ з 1 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021-га ўстаноўлены ў памеры Br258,11. Новы БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павысіўся на 0,8% у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка гэтага года. Суразмерна павялічваюцца і пералічаныя вышэй выплаты.
У Беларусі з 1 лістапада падвысяць бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык павялічыцца з Br256,1 да Br258,11 і будзе дзейнічаць да канца студзеня 2021 года, як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 23 кастрычніка 2020 года № 95 на перыяд з 1 лістапада па 31 студзеня 2021 года зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.
У Беларусі з 1 лістапада вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. БПМ з 1 лістапада ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br258,11. Ён павысіўся на 0,8% у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2020 года, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзярждапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Беларуская чыгунка працягвае курсіраванне новага цягніка ў зносінах Гомель – Магілёў – Віцебск. Пра гэта паведамляецца на сайце БЧ. Цягнік № 697/698 адпраўляецца з Гомеля па нядзелях у 17.16 і прыбывае ў Віцебск у 23.26. У зваротным кірунку з Віцебска цягнік адпраўляецца ўжо пасля паўночы – а 1.00 панядзелка і а 7.36 прыбывае на станцыю Гомель. У дарозе цягнік робіць прыпынкі на станцыях Буда-Кашалёўская, Жлобін, Рагачоў, Быхаў, Магілёў, Шклоў і Орша. Кошт праезду ў плацкартным вагоне ад Гомеля да Віцебска складае Br10,96, а ў купэйным – Br15, 20.
У СЭЗ «Магілёў» зарэгістраваны новы рэзідэнт – ТАА «Салартаўн». Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны. Паводле слоў суразмоўцаў, інвестыцыйны праект, які рэалізуецца пры ўдзеле капіталу Рэспублікі Ірландыя, звязаны з развіццём энергетычнай інфраструктуры. Згодна з завераным дакументам, плануецца пабудаваць энергатэхналагічную ўстаноўку, якая дазволіць аптымізаваць рэжымы энергаспажывання кампаній-рэзідэнтаў СЭЗ «Магілёў».
На Бабруйскай «Славянцы», адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці краіны, зладжана і якасна працуе калектыў, накіраваны на развіццё сваёй вытворчасці. Работнікі фабрыкі разумеюць, што ад атрыманай выручкі залежыць іх зарплата, а дэструктыўныя дзеянні толькі пагоршаць і без таго няпростую сітуацыю, якая склалася ва ўсім свеце з-за пандэміі каранавіруса. Швачка Лідзія Есіна працуе на фабрыцы ўжо 10 гадоў:
Маладзёжны студэнцкі форум «За намі будучыня» пройдзе з 29 па 31 кастрычніка на базе Міжнароднай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» у Магілёве, як паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Юлія Зінкевіч.