Архіў навін

У Магілёве адкрылі інтэграваную паліклініку ў мікрараёне Казіміраўка. Урачыстае пераразанне чырвонай стужкі адбылося сёння з удзелам ганаровых гасцей, прадстаўнікоў выканаўчай улады, медперсаналу, будаўнікоў, жыхароў абласнога цэнтра, перадае карэспандэнт сайта.
У Горацкім раёне паспяхова працуе «Дзікая ферма». Амаль круглы год каровы шатландскай абердзін-ангускай пароды знаходзяцца пад адкрытым небам. 24 гадзіны ў суткі і 9 месяцаў у годзе гэты чорны статак жыве на пойменных лугах. Гэта месца прапіскі кароў на тры сезоны. Зімой чорную жывёлу перавядуць у суседнюю ферму. А пакуль з раніцы і да вечара пры любым надвор’і жывёлы – на свежым паветры.
На тэрыторыі храма-помніка ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла ў Слаўгарадскім раёне 9 кастрычніка прайшоў абласны этап рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь. Скарбы роднай Беларусі».Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў АК ГА «БРСМ». Працоўная акцыя сабрала больш за 40 прадстаўнікоў моладзі з усёй Магілёўскай вобласці, якія добраўпарадкавалі тэрыторыю каля храма-помніка: прывялі ў парадак дарожкі, прыбралі клумбы, пасадзілі дрэвы і інш. Таксама для хлопцаў і дзяўчат правялі экскурсію па тэрыторыі храма.
Сацыяльнае дыстанцыяванне, нашэнне масак і прышчэпкі ад грыпу – эфектыўныя меры супраць рэспіраторных інфекцый. Пра гэта заявіла на «Беларусь 4 “Магілёў”» галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.
Медыцынскі суперкасцюм «Экзасшкілет» з’явіўся ў Магілёўскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю. Абсталяванне даставілі на днях, а ўжываць яго пачнуць арыенціровачна са снежня 2020 года, як паведаміла загадчыца філіяла «Магілёўскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю» Святлана Суворава. Як падкрэсліла суразмоўца, экзашкілет цэнтр рэабілітацыі набыў першым у рэспубліцы.
За 9 месяцаў гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 588 пажараў, загінула 67 чалавек. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Прычым жыцці 53 чалавек абарваліся праз неасцярожнае абыходжанне з агнём. Пагаршальны фактар –алкаголь. Больш за 70 % з ліку загінулых на момант пажару знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Вольга Нехарошых дадала: толькі за выхадныя ў вобласці адбылося 8 пажараў. На жаль, не абышлося без гібелі.
Выраб транспартных калясак для аэрапортаў асвоілі на магілёўскім заводзе «Строммашына». Першую партыю адправілі ў Маскву. Партфель кантрактаў «Строммашыны» на 2020 год склаў Br67 млн., ужо ёсць заключаныя кантракты і на 2021 год у памеры Br14 млн. Ёсць заказы ў завода на традыцыйную прадукцыю для беларускіх калійшчыкаў і нафтавікоў. Асноўныя экспартныя напрамкі: Расія, Казахстан, Узбекістан, Туркменістан. Новую прадукцыю –транспартныя каляскі,акрамя Расіі, плануюць адпраўляць у Казахстан.
Сталі вядомыя пераможцы чэмпіянату Беларусі па боксе, які завяршыўся ў Маладзечне. У турніры сярод мужчын перамогі ў сваіх вагавых катэгорыях атрымалі Антон Чарнамаз (57 кг, Магілёўская вобласць), Артур Туніеў (60 кг, Магілёўская вобласць), Аляксандр Радзівонаў (69 кг, Магілёўская вобласць).