Архіў навін

За круглым сталом сабраліся прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.
Цэнтр гарадскіх ініцыятыў запрашае моладзь Магілёва і вобласці ад 14 да 35 гадоў прыняць удзел у конкурсе праектаў «Yes, you!», які пройдзе ў кастрычніку–лістападзе. Ініцыятывы могуць быць звязаныя з наступнымі напрамкамі: • Медыя • Культура • Экалогія і здаровы лад жыцця • Устойлівае развіццё гарадоў • Адукацыя для моладзі
Больш за 200 хлопчыкаў і дзяўчынак з 13 раёнаў Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэгіянальнай «Шкаліядзе». Гэта спаборніцтвы сярод школьнікаў 5–6 класаў. Яны праходзяць пад эгідай Федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі падоўжана да 31 снежня. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 12 кастрычніка 2020 года № 65 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны цэнтр плануюцьпабудаваць на вуліцы Бялінскага ў Магілёве. Яшчэ ў красавіку 2019 года праект вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Сёлета плануецца пачаць першы этап – знос прыватнага сектара. Поўная рэалізацыя праекта чакаецца да 2022 года.
Адной са старэйшых навучальных устаноў Магілёўскай вобласці – МДУ імя А. А. Куляшова – 107 гадоў. У гонар гэтага ў навучальнай установе прайшоў Тыдзень ВНУ. Для студэнтаў ладзілі спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, сустрэчы з вядомымі выпускнікамі, песенны флэшмоб, вялікі святочны канцэрт. Узнагароды атрымалі найлепшыя выкладчыкі і студэнты. На 7 факультэтах ВНУ вучыцца каля 5 тыс. чалавек, сярод якіх 1,5 тыс. – замежныя студэнты.
У календары ёсць дзве даты: 15 кастрычніка (Дзень белага кія) і 13 лістапада (Дзень сляпых). У гэты перыяд традыцыйна праводзіцца акцыя «Чалавек з белым кіем». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».
Выкарыстанне дзяцей у розных формах пратэстаў супярэчыць чалавечай прыродзе. Такое меркаванне выказаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Каско.