Архіў навін

Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр сумесна з рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй «Беларуская алімпійская акадэмія» аб’яўляе аб запуску анлайн-лагера «Спартыўнае валанцёрства і алімпійская адукацыя». Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі. У дні восеньскіх школьных канікул з 2 па 6 лістапада хлопцы і дзяўчаты з усёй краіны могуць прыняць удзел у анлайн-сустрэчах і занятках па азнаямленні са спартыўным напрамкам валанцёрства і прасоўванні алімпійскіх каштоўнасцяў.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава сёння пачынае працу выставачны праект «Дарогамі пленэра». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў Леаніда Мартынюка памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Магілёўскай вобласці. Да сённяшняга дня Леанід Мартынюк працаваў на пасадзе старшыні Бярозаўскага райвыканкама.
У рэспубліканскай акцыі «Чысты лес» прыняло ўдзел каля 7,5 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці, у тым ліку 3,7 тыс. работнікаў лясной гаспадаркі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
У аддзяленні дзённага знаходжання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна Магілёва людзі з абмежаванымі магчымасцямі дапамагаюць у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй: яны шыюць гігіенічныя маскі для супрацоўнікаў магілёўскіх прадпрыемстваў. Пра гэта расказала загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ЦСАН Кастрычніцкага раёна Наталля Шайко. Зараз наведвальнікі дзённага аддзялення разам з інструктарамі па працатэрапіі працуюць над замовай у 2 тыс. масак.
Фінал абласнога конкурсу для школьнікаў «IT перспектыва» прайшоў на базе інкубатара малога прадпрымальніцтва ААТ«Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця». Як адзначылі арганізатары, надаючы асаблівую ўвагу прафарыентацыйнай працы ў сферы IT, было прынята рашэнне правесці для школьнікаў конкурс, які дазваляе ахапіць розныя напрамкі інфармацыйных тэхналогій.
Эпідэміялагічная сітуацыя абвастраецца, але да чэрвеньскага піка захворвання яшчэ далёка. Вось як абмаляваў сітуацыю з COVID-19 у раёне галоўны ўрач Асіповіцкай ЦРБ Павел Шаціла:
Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 лістапада намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка. З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.