Архіў навін
Новага памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка прадставілі сёння кіраўнікам структур рэспубліканскіх органаў кіравання і абласных арганізацый рэгіёна, як перадае карэспандэнт сайта.
Каманда Магілёўскай вобласці заняла III месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах па трасавым аўтамадэлізме. Спаборніцтвы праходзілі ў Гродне ў межах XVIII Рэспубліканскай спартакіяды навучэнцаў па тэхнічных відах спорту «Тэхнаспорт», як паведаміла карэспандэнту сайта загадчык аддзела тэхнічнай творчасці Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Бабруйска Таццяна Кізатава.
Вызначаны пераможцы абласнога конкурсу па спартыўных турысцкіх паходах, прысвечанага 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў метадыст аддзела турызму, спартыўнага арыентавання і экскурсій ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Цімур Таіраў.
Дыялог аб будучыні краіны можна будаваць толькі на падставе Асноўнага закона краіны. На гэта звярнула ўвагу намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык падчас «Магілёўскага дыялогу», які адбыўся на пляцоўцы новага корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Бразілія – новы рынак збыту прадукцыі ААТ «Магілёўхімвалакно». Усяго прадпрыемства экспартуе прадукцыю ў 40 краін свету.
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы, як адзначылі на прадпрыемстве. Новую прадукцыю, якую асвоілі два гады таму пасля першага этапу мадэрнізацыі, у гэтыя дні адпраўляюць таксама ў Францыю, Украіну, Турцыю. Канкурэнцыя на рынку вельмі вялікая, таму заваяваную нішу імкнуцца ўтрымаць. Акрамя таго, ад працы завода залежыць дзейнасць шэрагу айчынных прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці, звязаных адным цыклам вытворчасці.
У Клічаве дадзены старт рэалізацыі новага праекта «Практычная лакалізацыя МУР (Мэтаў устойлівага развіцця) на ўзроўні СУР (сістэмы ўстойлівага развіцця) Клічаўскага раёна». Мерапрыемства, як паведамілі ў райвыканкаме, прайшло ў фармаце стартавай канферэнцыі і семінара «Актуалізацыя напрацовак і падрыхтоўка да майстэрні будучыні». Праект фінансуецца ў межах праграмы падтрымкі Беларусі 2019–2022, якая рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (ФРГ).
Забарона на лоўлю чудскага сіга і еўрапейскага сома ўводзіцца ў Беларусі з 1 лістапада, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце.
«Для стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўлення чудскага сіга з 1 лістапада па 15 снежня ў Беларусі ўстанаўліваецца забарона на яго лоўлю. У гэты перыяд у сіга ідзе нераставанне. Прэснаводны прадстаўнік сямейства ласасёвых не баіцца холаду і пачынае размнажэнне позняй восенню», - расказалі ў інспекцыі.
Бальніца сястрынскага догляду ў Крычаве пераехала ў абноўлены будынак на тэрыторыі раённай бальніцы. Гэта яшчэ адзін крок стварэння ў райцэнтры адзінага медыцынскага комплексу.
Папярэдне памяшканне адрамантавалі, каб арганізаваць належныя ўмовы для пражывання адзінокіх састарэлых людзей.
Дзве новыя сушыльныя камеры мантуюць у ААТ «Магілёўдрэў». Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Фідзельскі.
<
Прамую тэлефонную лінію правядзе 31 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Переводчик