Архіў навін

Педагог адыгрывае адну з найважнейшых роляў у маральным выхаванні моладзі. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню настаўніка, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія падтрымлівае вельмі высокую планку ў падрыхтоўцы студэнтаў і карыстаецца вялікай павагай як у Беларусі, так і за мяжой. Пра гэта сказаў галоўны навуковы супрацоўнік Усерасійскага навукова-даследчага інстытута гідратэхнікі і меліярацыі, выкладчык экалагічных дысцыплін у Разанскім дзяржаўным агратэхналагічным універсітэце, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Юрый Мажайскі.
У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў выхадныя ўзмоцняць кантроль за дарожным рухам. Як расказалі карэспандэнту сайта ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, на аўтадарозе Р-43 (мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы) будуць праводзіцца масіраваныя адпрацоўкі па спыненні парушэнняў ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання дамоў-інтэрнатаў рэалізуюць у Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 575 ад 30 верасня 2020 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Магілёўскай абласной арганізацыі БТЧК функцыянуе медыка-сацыяльная служба «Дапамога», супрацоўнікі і валанцёры якой клапоцяцца пра пажылых людзей і людзей з інваліднасцю. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў арганізацыі.
Карціны з выявай Айзека Азімава перададуць Клімавіцкаму краязнаўчаму музею. Пра гэта расказалі ў Агенцтве інтэграцыйных ініцыятыў (Смаленск, РФ). На днях у Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці на малой радзіме Айзека Азімава завяршыліся мерапрыемствы, прысвечаныя стагоддзю з дня нараджэння пісьменніка. Тут прайшлі традыцыйныя Азімаўскія чытанні, падчас якіх мастацка-краязнаўчы музей у Шумячах для Клімавіцкага раённага краязнаўчага музея перадаў карціны з выявай Айзека Азімава і яго сям’і. Аўтарам выяў стаў прафесар Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Храмаў.
Рэгіянальнае інклюзіўнае свята ўраджаю «Багач» пройдзе ў Клічаве 10 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клічаўскага райвыканкама.
У Крычаве пасля рэканструкцыі адкрылі абноўлены корпус цэнтральнай раённай бальніцы. Тут ёсць сучасны кабінет камп’ютарнай тамаграфіі, неўралагічнае, а галоўнае – радзільнае аддзяленне. Усё гэта – своеасаблівы падарунак да Дня горада. Радзільнае аддзяленне разлічана на 10 парадзіх. Ёсць магчымасць сумеснага знаходжання маці і дзіцяці. Пакуль тут завяршаюцца адпаведныя санітарныя мерапрыемствы. А вось камп’ютарны тамограф працуе з пачатку года. Паводле слоў медыкаў, ад хуткасці і дакладнасці дыягностыкі залежыць здароўе пацыента, яго выздараўленне.
З сённяшняга дня ўступіў у сілу новы стандарт на паслугі гасцініц, як паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту.