Архіў навін
У лістападзе ў Крычаве пройдзе Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху». Ён прысвечаны развіццю паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці.
Адзіны ў Магілёве дзіцячы сад для малых з парушэннем органаў зроку адновіць сваю працу ў лістападзе. Пасля капітальнага рамонту сюды вернуцца выхаванцы і спецыялісты.
Ужо больш за 40 гадоў Марына Мікалаеўна ўважліва глядзіць дзецям у вочы. Урач афтальмолаг працуе ў садку, дзе кожнае трэцяе дзіця носіць акуляры. Цяпер з 11 груп у гэтай дашкольнай установе 3 спецыялізаваныя – для дзяцей з парушэннем органаў зроку.
Падвесці вынікі васьмі месяцаў гэтага года, а таксама зазірнуць у будучыню: у студыі тэлерадыёкампаніі «Магілёў» прайшла сустрэча з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам.
Адкрыты дыялог паміж навучэнскай моладдзю і прадстаўнікамі прафсаюзнай арганізацыі прайшоў у Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Установу адукацыі з азнаямленчым візітам наведаў старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны ход рэалізацыі ў рэгіёне падпраграмы «Туберкулёз» дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016–2020 гады. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Палата прадстаўнікоў збірае прапановы па зменах у Канстытуцыю Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Палаты прадстаўнікоў.
Свае прапановы беларусы могуць накіроўваць па электроннай пошце Zakon@house.gov.by да 25 кастрычніка.
«Сабраныя матэрыялы будуць абагульнены і прааналізаваны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў», – гаворыцца ў паведамленні.
У Палаце прадстаўнікоў звярнулі ўвагу: накіраваныя прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Адзіны дзень азелянення пройдзе ў Беларусі 10 кастрычніка. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Свідзінскі.
Переводчик