Архіў навін
Сёлета на дарогах Магілёўскай вобласці з удзелам пешаходаў адбылося 100 дарожна-транспартных здарэнняў. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама.
Нягледзячы на адзіны дарожны закон, пешаходы і вадзіцелі пастаянна не разумеюць адзін аднаго на дарозе. Няўважлівасць, бескультур’е і нахабства часта становіцца прычынай аварый з наступствамі.
Турыстычную карту Магілёўшчыны стварылі супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Рэсурс прысвечаны Году малой радзімы і знаёміць з архітэктурнымі славутасцямі, прыроднымі помнікамі, культурай і традыцыямі краю.
Здаровую ежу з дапамогай прыроднага земляробства вырошчваюць у Магілёўскім раёне. Цэнтрам ініцыятывы стаў аграгарадок Княжыцы.
«Восеньскі агарод» – такая тэма заняткаў у гуртку прыроднага земляробства «Крок за крокам». Жанчыны вучацца накрываць клубніцы на зіму аксаміткамі – і цёпла, і фітанцыды ратуюць ад шкоднікаў і хвароб. Працуе гэты карысны для агародніц гурток у аграгарадку Княжыцы, у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян састарэлага ўзросту і інвалідаў Магілёўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Самы высокі і магутны не толькі ў Беларусі, але і ў СНД ветрагенератар з’явіцца каля вёскі Кокатава ў Мсціслаўскім раёне. Мяркуецца, што яго будаўніцтва ў межах праекта «Ветраэнергетычная ўстаноўка “Асмолавічы”» (заказчык – адна з магілёўскіх кампаній), будзе завершана ўжо ў канцы снежня бягучага года. Праект ажыццяўляецца з дапамогай фінансавання Белінвестбанка.
У аграгарадку Іскра Бялыніцкага раёна прайшоў урачысты пуск прыроднага газу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ДВА «Белпалівагаз».
Работнікі газавай службы за тры месяцы пабудавалі амаль 14 км газаправода, блакітнае паліва прыйшло ў аграгарадкі Іскра і Ланькова.
Фінал школьнага кубка КВЗ пройдзе ў Магілёве 30 кастрычніка. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога савета РМГА «Беларуская ліга КВЗ» Віталь Кудасаў.
На сцэне гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу выступіць шэсць каманд са школ, ліцэяў і гімназій Магілёва, Быхава і Баркалабава.
Палата прадстаўнікоў працягнула збор прапаноў па зменах у Канстытуцыю.
«У Палату прадстаўнікоў працягваюць паступаць прапановы па карэкціроўцы Асноўнага закона. Акрамя таго, зараз актывізуецца абмеркаванне маючай адбыцца канстытуцыйнай рэформы на рэгіянальных дыялогавых пляцоўках. У сувязі з гэтым праца па зборы і аналізе прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю (у тым ліку з выкарыстаннем электроннай пошты Zakon@house.gov.by) будзе ажыццяўляцца і пасля 25 кастрычніка», – гаворыцца ў паведамленні на сайце.
Хірургічныя маскі дазваляюць у некаторых выпадках нават на 80% знізіць пагрозу пападання каранавіруса ў арганізм, аднак не ліквідуюць небяспеку да канца. Гэта паказаў унікальны эксперымент, праведзены ў інстытуце медыцыны пры Такійскім універсітэце, – паведамляе ТАСС са спасылкай на японскую тэлерадыёкампанію NHK.
Спецыялісты размясцілі ў ізаляванай прасторы на адлегласці 50 см голавы-манекены з датчыкамі. Адна з іх удыхала навакольнае паветра, а другая выкідвала ў яго каранавірус разам са слінай, імітуючы пакашліванне.
Міністэрства аховы здароўя перагледзела рэкамендацыі па ўжыванні лекаў у лячэнні COVID-19, як паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі – начальнік упраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Таццяна Мігаль, каменціруючы загад № 1106 ад 20 кастрычніка 2020 года.
Переводчик