Архіў навін

Усё больш асабістых падсобных гаспадарак Магілёўскай вобласці развівае сваю сялянскую справу. Сям’я Афаневіч з Бялыніцкага раёна закладвае плантацыю клубніц і ажын. У гаспадарцы Таццяны Афаневіч – больш за гектар зямлі. Тут знайшлося месца ягадніку, саду і пчолам. Гаспадыня мае вышэйшую агранамічную адукацыю і лічыць, што за развіццём прыватнай сельскай справы–дабрабыт яе сям’і.
Магілёўская абласная бальніца днямі атрымала статус «клінічнай». Гэта аб’яднанне навукі і практыкі пад адным дахам. На базе стацыянара адкрыта кафедра медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, дзе ўрачы рэгіёна будуць павышаць сваю кваліфікацыю і весці пошукі новых медыцынскіх распрацовак. Усё для таго, каб меддапамогу зрабіць больш якаснай, даступнай і менш балючай.
У сувязі з інтэнсіўнасцю руху і ўтварэннем затораў у ранішнія і вячэрнія гадзіны па вуліцы Якубоўскага горада Магілёва Дзяржаўтаінспекцыяй на працягу 15 дзён праводзілася праца па змене арганізацыі дарожнага руху на гэтым участку вулічна-дарожнай сеткі. Як расказалі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, на ўчастку ад вуліцы Сурганава да вуліцы Аляксея Пысіна павялічана колькасць палос для руху. Цяпер рух у кожным кірунку ажыццяўляецца па 4 палосах, кірунак руху па якіх зменены. Таксама пераналаджаны рэжым працы святлафорных аб’ектаў.
Пачатак новага навучальнага года адзначыўся для педагогаў і навучэнцаў Александрыйскай сярэдняй школы не толькі пачаткам навучальнага працэсу, але і другой прыемнай падзеяй. Мінскі трактарны завод на бязвыплатнай аснове перадаў установе адукацыі трактар МТЗ-82У для прафесійнай падрыхтоўкі школьнікаў на ўроках працоўнага навучання.
Гарадское масава-спартыўнае мерапрыемства «Камсамолу–100: эстафета пакаленняў» пройдзе сёння ў Магілёве. Яго ўдзельнікамі стануць ветэраны Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі і саюзнай моладзі Магілёва. Пра гэта паведаміла другі сакратар Магілёўскага гарадскога камітэта БРСМ Наталля Шайдава.
У пасольстве Беларусі ў Расіі патлумачылі правілы ўезду на тэрыторыю РФ ва ўмовах абмежаванняў, якія дзейнічаюць у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.
У Слаўгарадзе прайшоў кірмаш ініцыятыў. Ён адбыўся ў межах праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўшчыны». Праект стартаваў у пачатку мінулага года, аб’яднаўшы 5 раёнаў–Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Быхаўскі, Краснапольскі і Клічаўскі. За гэты час было прадстаўлены больш за 170 ініцыятыў. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза сёння яны паспяхова працуюць і гатовы рухацца наперад.
У гонар 20-годдзя ўтварэння першага прафесійнага хакейнага клуба ў Магілёўскай вобласці ўсіх аматараў гэтага віду спорту запрашаюць наведаць незвычайную гульню. ХК «Магілёў» правядзе рэтра-матч з удзелам вядомых беларускіх майстроў хакея з шайбай: Івана Сахарава, Яўгена Летава, Аляксандра Цыплакова, Аляксандра Баразенкі, Уладзіслава Клачкова, Аляксандра Радзінскага, Андрэя Башко, Паўла Волчака і інш. Арганізатары абяцаюць шмат сюрпрызаў і падарункаў. Гульня пройдзе 22 верасня ў 18.00 у магілёўскім Лядовым палацы. Уваход вольны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Анатоля Васільевіча Уласевіча першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Веньяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адбудзецца Хрэсны ход па беларускіх епархіях з Жыровіцкай іконай Прасвятой Багародзіцы. Святыня будзе знаходзіцца ў Бабруйску і Магілёве 21–23 верасня. Расклад мерапрыемстваў: – 21 верасня. Урачыстая сустрэча Хрэснага ходу з Жыровіцкай іконай Божай Маці ў кафедральным саборы Бабруйска ў 17.30. Малебен з чытаннем акафіста Прасвятой Багародзіцы. Пакланенне святыні.
У Магілёўскай вобласці за выхадныя дні адбылося 6 пажараў, загінулі 2 чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. На выхадныя на дачу, размешчаную ў в. Сураўцава Горацкага раёна, прыехаў 44-гадовы зяць гаспадароў. Мужчына цэлы дзень наводзіў парадак на падворку, а каля 2 гадзін ночы суседзі ўбачылі ў вокнах водбліскі агню і выклікалі ратавальнікаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 верасня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Тыдзень працавалі ў Чавускім, Слаўгарадскім і Быхаўскім раёнах байцы Магілёўскага абласнога ваенна-патрыятычнага клуба «Віккру» разам з прадстаўнікамі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны. Вынік палявой экспедыцыі ўражвае: паднятыя астанкі 38 чырвонаармейцаў, пры іх знойдзена восем імянных медальёнаў, медаль «За адвагу».
Магілёўшчына і Прыморскі край маюць намер нарошчваць тавараабарот, супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы. Пра гэта ішла размова сёння падчас сустрэчы губернатараў гэтых рэгіёнаў, якая адбылася ў межах візіту дэлегацыі расійскага рэгіёна ў нашу вобласць
Абноўленая паліклініка пачала працу пасля рэканструкцыі ў Кіраўскім раёне. Прапускная здольнасць ўстановы аховы здароўя – каля 250 чалавек на змену, як расказала намеснік галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Таццяна Комар-Маскалёва.
Магілёўскія мастакі прымуць удзел у Міжнародным фестывалі мастацтва «Арт-Мінск». Паказ пройдзе ў сталіцы трэцім разам. Больш за дзвесце ўдзельнікаў прайшлі нацыянальнае адборачнае журы, і сярод іх –магілёўскія мастакі Юрый і Леанід Несцерукі, скульптар Андрэй Вараб’ёў, ураджэнец Крычава Антон Вырва. «Арт-Мінск» – значная падзея ў культурным жыцці Беларусі. Летась выставу ў сталічным Палацы мастацтва паглядзела амаль 25 тысяч чалавек. Традыцыйна ў фестывалі прымаюць удзел мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і з Магілёўшчыны.
Больш за 97% кацельняў ЖКГ Магілёўскай вобласці атрымалі пашпарты гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду. Пра гэта паведаміў сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў на пасяджэнні аблвыканкама.
З сярэдзіны верасня ў Магілёўскай вобласці, як і ў цэлым па краіне, стартавала кампанія супрацьгрыпознай імунізацыі. Прышчэпку зрабіла ўжо больш за 41 тыс. жыхароў рэгіёна, паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.
За 8 месяцаў бягучага года Магілёўскай мытняй пералічана больш за Br157 млн у рэспубліканскі бюджэт. Пра гэта паведамілі ў прэс цэнтры службы. Вынікі працы традыцыйна падвялі напярэдадні Дня мытніка, які адзначаецца штогод 20 верасня. Супрацоўнікамі Магілёўскай мытні аформлена 105 тыс. дэкларацый, што на 39% больш, чым у аналагічным перыядзе 2019 года.
У нашы дні паняцце «тэатральная правінцыя» ператвараецца ў анахранізм. Часам і на пафаснай сталічнай пляцоўцы можна сустрэць безнадзейна «правінцыйны» спектакль. Калі аналізуеш цяперашнюю тэатральную афішу нашых рэгіянальных тэатраў, дух захоплівае ад амбіцый, праектаў, назваў. Як у свой час маленькі літоўскі Панявежыс стаў для тэатралаў Масквы і Ленінграда сапраўднай тэатральнай Мекай, так і Пінск або Бабруйск маюць сёння ўсе перадумовы стаць новым месцам сілы.
У Магілёўскай вобласці з 21 верасня стартуе рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку», прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Пра гэта паведаміла старшы інспектарабласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Лілія і Аляксандр Галабурда жывуць у вёсцы Зароўцы Шклоўскага раёна, выхоўваюць дзесяць дзяцей. Старэйшай дачкі Вользе 18 гадоў, малодшай Крысціне ўсяго два гадкі. А паміж імі нарадзіліся Дзмітрый, Валерыя, Карына, Кацярына, Косця, Ваня, Аня і Максім.
Беларускі заклікалі да захавання непахіснасці суверэнітэту краіны. Пра гэта гаворыцца ў прынятым жаночым форумам звароце.
Упаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў Магілёўскай вобласці прызначаны намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак. Адпаведнае распараджэнне сёння падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
II рэспубліканскі турнір па тарфяным (балотным) футболе сярод арганізацый тарфяной прамысловасці ДВА «Белпалівагаз» і арганізацый цэментнай галіны Беларусі пройдзе 19 верасня на базе ААТ «Торфабрыкетны завод Усяж», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі. Турнір прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У ім прыме ўдзел 15 каманд, у тым ліку тры, якія прадстаўляюць цэментныя заводы – ААТ «Крычаўцэментнашыфер», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» і ААТ «Беларускі цэментны завод».
У Беларусі для зручнасці грамадзян, аператыўнасці і даступнасці значна пашыраны пералік адміністрацыйных працэдур у службе «Адно акно», – паведамілі ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі. З нядаўняга часу ў службе «Адно акно» грамадзяне могуць вырашыць на 80% больш пытанняў, чым раней. Сёння праз яе выконваецца 181 адміністрацыйная працэдура. Напрыклад, у сферы працы і сацыяльнай абароны – гэта прызначэнне розных дапамог, дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, сямейнага капіталу, дапамог па доглядзе інвалідаў, пастаноўка на чаргу і выдача накіравання ў дзіцячы сад.
Дабрачынны груз з Германіі прыбыў у Магілёў. У ім – інвалідныя каляскі, трэнажоры для рэабілітацыі, медыцынскія расходныя матэрыялы. Разам з хрысціянскай дабрачыннай грамадскай арганізацыяй «Табея» груз чакала і здымачная група тэлеканала «Беларусь 4 “Магілёў”». Справа ў тым, што ў адной з машын ехала каляска для дзяўчынкі Дар’і, якая ўдзельнічала ў дабрачынным тэлевізійным марафоне «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Нагадаем: падчас прамога эфіру адбываецца знаёмства тэлегледачоў з лёсамі сем’яў, дзе растуць дзеці з цяжкімі захворваннямі.
Обновленная поликлиника № 3 - интегрированная – здесь разместятся детское и взрослое отделения, подстанция скорой помощи, женская консультация, стоматология, реабилитация, водо- и спелеолечение. Все посещения - только по электронной очереди.
Літаратурны конкурс «Лясная – месца воінскай славы» абвешчаны ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Творчае спаборніцтва з’яўляецца часткай аднайменнай духоўна-культурнай акцыі, прымеркаванай да 312-годдзя бітвы пры Лясной. Прыняць удзел у конкурсе (індывідуальна або ў суаўтарстве) могуць аўтары ва ўзросце ад 14 гадоў. Прапануецца тры намінацыі: «Паэзія» – верш, прысвечаны падзеям Паўночнай вайны (1700–1721 гг.);
На Магілёўшчыне за восем месяцаў зафіксавана 133 пацверджаныя выпадкі заражэння на шаленства сярод жывёл – у паўтара разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Чаму інфекцыя не здае пазіцыі, чым яна небяспечная для людзей і што рабіць, калі западозрылі, што хатні ўлюбёнец падхапіў смяротны вірус?