Архіў навін

У Мсціславе 26 верасня адсвяткуюць Дзень горада і раённыя «Дажынкі»;.
Магілёўскі абласны драмтэатр адкрыў продаж білетаў на навагоднюю прэм’еру музычнай казкі «Царэўна-лягушка». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры. Спектакль будзе яркім, прыгожым, незвычайным, музычным і поўным ператварэнняў. Маляўнічыя дэкарацыі і касцюмы, фальклорныя матывы, вясёлая музыка, чароўны свет, фантастычная відэапраекцыі і іншыя тэатральныя цуды пагрузяць гледачоў у свет казкі.
К предстоящим областным «Дажынкам» в Осиповичах после капитального ремонта откроют обновленную поликлинику. Об этом сообщил заместитель председателя Осиповичского райисполкома Александр Гончаров.
Міністэрства аховы здароўя нагадала аб правільным выкарыстанні маскі для абароны ад інфекцый, у тым ліку ад COVID-19. Адпаведныя рэкамендацыі размешчаны на сайце міністэрства.
884-годдзе горада і 77-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначыць Крычаў 30 верасня. У гэты дзень у райцэнтры пройдзе традыцыйная Вахта памяці па месцах баявой і вайсковай славы, як паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
V міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці «Крычаўскі канёк» пройдзе 3 кастрычніка ў парку Перамогі Крычава. Свята збярэ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і песенныя калектывы, як паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
XII Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці пройдзе ў Крычаве 6–7 лістапада. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
Валерыя Макеева і Надзея Дулуб разам вучыліся ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі і нават сядзелі за суседнімі партамі, а цяпер разам адправіліся па размеркаванні ў ААТ «Фірма “Кадзіна”» Магілёўскага раёна. Працуюць бухгалтарамі ў адным кабінеце. – Зразумела, такі важны крок у дарослае жыццё даецца прасцей, калі побач таварыш, – прызнаюцца дзяўчаты. – Хоць на працы калектыў у нас выдатны: усе падтрымліваюць, дапамагаюць, падказваюць, бо практыка значна адрозніваецца ад тэорыі, што выкладалі ў ВНУ.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ № 351 «Аб аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме “Узнагароды”», як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент накіраваны на ўдасканаленне сістэматызацыі даных аб грамадзянах, удастоеных дзяржаўных узнагарод. Яго прыняцце дазволіць выконваць адзіныя прынцыпы апрацоўкі і ўліку такой інфармацыі.
Урад змяніў парадак кампенсацыі выдаткаў на пражыванне пры камандзіроўках па Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 верасня 2020 года № 550, як паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. ІП, арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці (выключэнне – бюджэтныя арганізацыі) пры камандзіраванні работнікаў у межах Беларусі самі прымаюць рашэнне аб кампенсацыі выдаткаў па найме жылля на падставе пацвярджальных дакументаў або без іх.
Новым старшынёй Беларускага саюза жанчын абрана намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан. Такое рашэнне было прынята падчас справаздачна-выбарнага пасяджэння праўлення БСЖ. Кандыдатуру новага кіраўніка саюза прапанавала Марыяна Шчоткіна, якая на працягу пяці гадоў паспяхова ўзначальвала гэта грамадскае аб’яднанне. Марыяна Шчоткіна станоўча ахарактарызавала кандыдатуру новага кіраўніка. Кандыдатура Алены Богдан была падтрымана, і яна абрана новым старшынёй Беларускага саюза жанчын.
Працоўная акцыя па пасадцы дрэў пройдзе 25 верасня ў раёне паўднёвага прамысловага вузла Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі СЭЗ «Магілёў». Пры падтрымцы і ўдзеле Вільчыцкага доследна-вытворчага лясніцтва ДЛГУ Магілёўскі лясгас, супрацоўнікаў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны і валанцёраў ад кампаній-рэзідэнтаў будзе высаджана каля 4 тыс.саджанцаў дрэў лісцяных і іглічных парод. Пасадачны матэрыял набыты рэзідэнтамі СЭЗ «Магілёў» ЗТАА «ВМГ»і ЗТАА «Мебелаін».
Зборная Магілёўскай вобласці ў складзе 47 удзельнікаў і 35 экспертаў з устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі рэгіёна прыняла ўдзел у заключным этапе IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Штогадовы ўніверсальны кірмаш «Лістапад» традыцыйна пройдзе ў бабруйскім Палацы мастацтваў 9–11 кастрычніка. На некалькі дзён вестыбюль і прылеглая пляцоўка ператворацца ў імправізаваны гіпермаркет, дзе кожны можа знайсці «свой» тавар. На кірмашы будзе прадстаўлена шырокая разнастайнасць тавараў прамысловай групы: абутак, трыкатаж, верхняя вопратка, касметыка, галантарэя і г. д., шырокі асартымент прадуктаў харчавання і кандытарскіх вырабаў, тавары для ўладкавання дома, а таксама мноства дэкаратыўных раслін, кустоў, пладовых саджанцаў і кветак.
Тры пажары адбылося ў Магілёўскай вобласці за суткі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Як паведаміла суразмоўніца, супрацоўнікам МНС удалося выратаваць 2 жылыя дамы і гаспадарчы будынак.
На палях Магілёўскай вобласці актыўна збіраюць ураджай і вядуць нарыхтоўку кармоў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Бульба выкапана на плошчы ў 1562 га, гэта 50% наяўных плантацый «другога хлеба». Сабрана 57,6 тыс. т клубняў. Ураджайнасць склала 369 ц/га (у Шклоўскім раёне – 483 ц/га). На 26% пасеваў прыбралі цукровыя буракі, кожны гектар дае па 383 ц, цукрыстасць складае 15,8%.
Падзяка Прэзідэнта Беларусі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу аб’яўлена васьмі работнікам прадпрыемстваў і мясцовых органаў улады. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сістэма «Разумная база» дапаможа станцыі газазабеспячэння РГС РУП «Магілёўаблгаз» у Бялынічах эканоміць да 10% спажываемых энергарэсурсаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Горацкія аграномы і ў гэтым годзе не падкачалі з цукровым бураком. Гатовы пабіць леташні рэкорд –амаль 1000 цэнтнераў з гектара. Стабільнымі лідарамі ў апрацоўцы цукровых буракоў на Магілёўшчыне ў апошнія гады застаюцца земляробы Горацкага раёна. Ужо на першым этапе ўборкі сёлета сярэдняя ўраджайнасць у раёне на 165 цэнтнераў вышэйшая за сярэднеабласную.
Анатолий Васильевич Уласевич будет курировать вопросы развития агропромышленного комплекса, производства и переработки сельскохозяйственной продукции, продовольственных ресурсов, лесного хозяйства, земельных отношений, геодезии, охраны окружающей среды, гидрометеорологии.
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у адкрытым конкурсным адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2020 і 2021 гадах.
У Беларусі ўстаноўлена адзіная колькасць дакументаў і звестак, якія самастойна запытваюць мясцовыя выканкамы ва ўсіх рэгіёнах краіны пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 541 ад 18 верасня 2020 года, як паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі. Пастановай вызначаны дакументы і звесткі, запытаныя ў кампетэнтных органаў і арганізацый, а таксама назвы адміністрацыйных працэдур, пры ажыццяўленні якіх гэтыя дакументы запытваюцца.
Кубак Беларусі па матацыклетным кросе, прысвечаны Дню машынабудаўніка, прымуць Асіповічы 26–27 верасня. Спаборніцтвы будуць праводзіцца на мотакросавай трасе ў мікрараёне БАМ (за стадыёнам «Юнацтва»).
Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Цырымонія інаўгурацыі ў гэтыя хвіліны праходзіць у Палацы Незалежнасці. Паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка вымавіў прысягу на беларускай мове. Затым ён падпісаў акт аб прынясенні прысягі, пасля чаго старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ўручыла Аляксандру Лукашэнку пасведчанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Міжнародны фестываль-конкурс тэатральнага мастацтва «Тэатральная вясна» пройдуць 25 верасня на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Удзельнікамі мерапрыемства стане каля 40 канкурсантаў. Гэта індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы з Магілёўскай, Віцебскай абласцей, Магілёва і Мінска, а таксама Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі прадэманструюць свае здольнасці ў трох намінацыях: «Драматычны тэатр», «Мастацкае слова», «Парны канферанс».
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Час стаць прыкметным!» пройдзе 25 верасня. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. У той дзень інспектары нагадаюць пешаходам, веласіпедыстам, а таксама возчыкам гужавых калёсаў аб неабходнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак, раскажуць аб правілах бяспечных паводзін на дарозе ва ўмовах абмежаванай бачнасці.
У магілёўскага паэта Алеся Казекі выйшла паэтычная кніга «Песня роднай зямлі». У зборніку філасофская, грамадзянская, патрыятычная лірыка, паэмы і апавяданні. Паэт адказвае на складаныя пытанні, актуальныя ва ўсе часы, – пра духоўны шлях чалавека, чаго шукаць і кім быць, на каго спадзявацца, як не страціць сябе? Раздзел «Край буслоў» – сэрца кнігі, з якога даведваешся, што пісьменнік для роднага краю гатовы зрабіць літаральна ўсё. І нават немагчымае. Я хачу аазісам пустыні
Конкурс кіроўцаў тралейбусаў правялі ў Магілёве. У ім прынялі ўдзел 20 чалавек. Праверка ведання правілаў дарожнага руху, уменне запаўняць еўрапратакол, а таксама фінальны этап спаборніцтваў–віртуознасць кіравання тралейбусам. Заезд за пасажырамі на прыпынак, рух назад, аб’езд перашкод–такія манеўры вадзіцелі тралейбусаў выконваюць штодня. Лепш за ўсіх з заданнем справіўся Аляксандр Караткевіч.
У стабілізацыйны фонд Магілёўскай вобласці на міжсезонны перыяд 2020–2021 гадоў плануюць закласці 3,7 тыс. т бульбы, больш за 1,8 тыс. т капусты. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
Дзевяцікласнік з Крычава Жэня Емяльяненка двойчы даказаў, што яго веды больш глыбокія, чым школьная праграма. Ён не толькі прадэманстраваў высокі інтэлектуальны ўзровень, але і зарабіў для школы ў падарунак карысны гаджэт. Хлопец з дзяцінства шмат чытае, наведвае інтэлектуальны гурток. Калі летась у школе выбіралі ўдзельнікаў для вядомага рэспубліканскага тэлевізійнага конкурсу «Я ведаю», сумнення не было. Жэня двойчы станавіўся найлепшым у гэтым конкурсе і вясной для школы сваімі ведамі зарабіў падарунак–інтэрактыўную дошку.