Архіў навін

Сацыяльнае дыстанцыяванне, нашэнне масак і прышчэпкі ад грыпу – эфектыўныя меры супраць рэспіраторных інфекцый. Пра гэта заявіла на «Беларусь 4 “Магілёў”» галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.
Медыцынскі суперкасцюм «Экзасшкілет» з’явіўся ў Магілёўскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю. Абсталяванне даставілі на днях, а ўжываць яго пачнуць арыенціровачна са снежня 2020 года, як паведаміла загадчыца філіяла «Магілёўскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю» Святлана Суворава. Як падкрэсліла суразмоўца, экзашкілет цэнтр рэабілітацыі набыў першым у рэспубліцы.
За 9 месяцаў гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 588 пажараў, загінула 67 чалавек. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Прычым жыцці 53 чалавек абарваліся праз неасцярожнае абыходжанне з агнём. Пагаршальны фактар –алкаголь. Больш за 70 % з ліку загінулых на момант пажару знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Вольга Нехарошых дадала: толькі за выхадныя ў вобласці адбылося 8 пажараў. На жаль, не абышлося без гібелі.
Выраб транспартных калясак для аэрапортаў асвоілі на магілёўскім заводзе «Строммашына». Першую партыю адправілі ў Маскву. Партфель кантрактаў «Строммашыны» на 2020 год склаў Br67 млн., ужо ёсць заключаныя кантракты і на 2021 год у памеры Br14 млн. Ёсць заказы ў завода на традыцыйную прадукцыю для беларускіх калійшчыкаў і нафтавікоў. Асноўныя экспартныя напрамкі: Расія, Казахстан, Узбекістан, Туркменістан. Новую прадукцыю –транспартныя каляскі,акрамя Расіі, плануюць адпраўляць у Казахстан.
Сталі вядомыя пераможцы чэмпіянату Беларусі па боксе, які завяршыўся ў Маладзечне. У турніры сярод мужчын перамогі ў сваіх вагавых катэгорыях атрымалі Антон Чарнамаз (57 кг, Магілёўская вобласць), Артур Туніеў (60 кг, Магілёўская вобласць), Аляксандр Радзівонаў (69 кг, Магілёўская вобласць).
З 12 кастрычніка Магілёўская і Мінская рэгіянальная мытні прыступаюць да рэалізацыі пілотнага праекта па ажыццяўленні мытных аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання на рэспубліканскім узроўні.
У Магілёве завяршыліся Алімпійскія дні моладзі Беларусі па настольным тэнісе сярод спартсменаў 2000 года нараджэння і маладзейшых.
Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 8 горада Магілёва стаў першай установай дашкольнай адукацыі ў рэгіёне, дзе па ініцыятыве Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларуская тэнісная федэрацыя» з’явілася секцыя тэніса. Двойчы на тыдзень дзеці займаюцца з кіраўніком фізічнага выхавання Ганнай Брыль, якая напярэдадні паспяхова прайшла спецыялізаваныя курсы ITF Academy і атрымала адпаведныя сертыфікаты. Зараз у ДЦРД № 8 Магілёва сфарміравана тры групы.
З мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна са спецпадраздзяленнем ДПС «Страла» ўзмоцняць кантроль за дарожным рухам. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праводзіцца маніторынг ходу нарыхтоўкі кармоў і сяўбы азімых культур. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёве 10–11 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыях Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў Магілёва. У Кастрычніцкім раёне восеньскі кірмаш пройдзе на тэрыторыі сярэдняй школы № 41. Тут запланавана творчая праграма, якую падрыхтуюць навучэнцы ўстановы адукацыі. Валанцёры БРСМ дапамогуць пажылым людзям даставіць цяжкія пакупкі дадому. У гэтыя ж дні ў Ленінскім раёне Магілёва кірмаш пройдзе ў мікрараёне Саломінка ля гандлёвага цэнтра «Крыніца».
Беларусь на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне – 2020» прадставіць магіляўчанка Арына Пехцерава. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале АТН.
У верасні ў параўнанні са жніўнем бягучага года сітуацыя на валютным рынку рэгіёна кардынальна змянілася: істотна знізіўся попыт насельніцтва на замежную валюту. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны пытанні забеспячэння жывёлагадоўлі рэгіёна камбікармамі. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў. Калегія адзначыла, што мясцовымі органамі ўлады, органамі кіравання сельскай гаспадаркай вобласці прымаюцца арганізацыйна-практычныя меры па павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый камбікормавай галіны. Разам з тым выяўленыя кантрольнымі мерапрыемствамі недахопы не дазваляюць прызнаць іх дастатковымі.
Неабходна фарміраваць асаблівую прававую культуру насельніцтва. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс падчас выязнога асабістага прыёму грамадзян у Бялыніцкім райвыканкаме.
Новыя планы на лячэнне сардэчнікаў у Магілёўскай вобласці становяцца ўсё больш рэальнымі. Поўным ходам ідзе ўзвядзенне кардыякорпуса абласной клінічнай бальніцы. Зараз дабудоўваюць другі з 4-х паверхаў. Улады падтрымліваюць праект. Корпус дапаможа ў адным месцы сканцэнтраваць кардыялагічную службу з дыягностыкай, тэрапіяй і хірургіяй.
У Магілёўскай вобласці, як і па ўсёй рэспубліцы, напярэдадні Дня маці, якіштогод адзначаецца ў нашай краіне 14 кастрычніка, стартуе Тыдзень маці. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
Міністэрства аховы здароўя скароціць да 10 дзён тэрміны ізаляцыі для тых, хто прыбывае з краін з дрэннай эпідэмічнай сітуацыяй, і для тых, хто ўстаноўлены як кантакт першага ўзроўню з заражаным COVID-19. Пра гэта паведаміў сёння журналістам выканальнік абавязкаў міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы. «Навацыяй стане тое, што будуць скарачацца тэрміны ізаляцыі тых, хто прыбывае з краін (з дрэннай эпідэмічнай сітуацыяй. – Заўв. БелТА), і тэрмін знаходжання кантактаў першага ўзроўню на каранціне будзе 10 дзён», – сказаў Дзмітрый Піневіч.
У Магілёве 14 кастрычніка пройдзе Кубак Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе ў праграме фіналу Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу «Перамога» на прызы газеты«СБ. Беларусь сегодня». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 358 аб узнагароджанні ордэнам Маці. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці
Дабрачынную акцыю ў дапамогу пажылым адзінокім людзям, якія пражываюць на сацыяльных месцах у Нядашаўскай участковай бальніцы, праводзіць Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Дзякуючы творчай штодзённай працы работнікаў культуры найбагацейшыя гістарычныя і культурныя традыцыі Прыдняпроўскага краю перадаюцца з пакалення ў пакаленне. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў культуры, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Чым больш стабільная і спакойная сітуацыя ў краіне, тым вышэйшы ўзровень жыцця яе грамадзян. Такім меркаваннем падзяліўся дырэктар Цэнтра мадэрнізацыі жыллёвага фонду Карагандзінскай вобласці (Казахстан) Даніяр Дзюсембаеў падчас наведвання ААТ «Магілёўліфтмаш».
Больш за 570 несанкцыянаваных звалак ліквідавана за студзень–жнівень бягучага года ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні камунальнай гігіены Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
З 8 кастрычніка Пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 2 кастрычніка 2020 г. № 81 «Аб змене пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2020 г. № 36» уводзяцца новыя вызначэнні кантактаў першага і другога ўзроўняў. Да кантактаў першага ўзроўню аднесены асобы, якія мелі цесны кантакт: з асобай, якая мае інфекцыю COVID-19, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля з’яўлення ў яе сімптомаў захворвання;
За 9 месяцаў 2020 года праз парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання ў Магілёўскай вобласці адбылося 145 пажараў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, разам з кіраўніком Магілёўскай епархіі Сафроніем, архіепіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім, 11 кастрычніка наведае Краснапольскі раён. У царкве свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага вёскі Выдранка ў 9.30 адбудзецца сустрэча і Боская літургія ў гонар 115-годдзя з дня заснавання храма. Гэта сапраўды гістарычная падзея: упершыню кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы наведае Краснапольшчыну. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у святочным набажэнстве.
За 9 месяцаў бягучага года ў Магілёўскай вобласці санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем скарысталася больш за 5,7 тыс.дзяцей і падлеткаў, якія пражываюць альбо навучаюцца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
У Гродне правялі чэмпіянат Беларусі па спартыўнай хадзе і рэспубліканскія спаборніцтвы «Нашы надзеі». У турніры прыняло ўдзел 147 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны. У камандным заліку зборная Магілёўскай вобласці заняла другое месца.
Традыцыйная Рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!»стартуе па ўсёй краіне з 12 па 18 кастрычніка. У гэты перыяд у першасных прафсаюзных арганізацыях можна будзе напісаць віншавальныя словы самаму дарагому чалавеку на адной з чатырох дызайнерскіх паштовак і бясплатна адправіць іх па ўказаным адрасе.