Архіў навін
Беспрацоўным жыхарам Бабруйска прапануюць навучыцца новым прафесіям. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме.
«Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама працягвае набор беспрацоўных грамадзян для навучання па напрамку «прадпрымальнік (індывідуальны)». Навучальны курс стартуе з 28 мая. Зараз яшчэ ёсць свабодныя месцы», – расказалі ў гарвыканкаме.
Працягваецца набор у групу па прафесіях дарожны рабочы, машыніст (качагар), прадавец, слесар-сантэхнік, электраманцёр, электрагазазваршчык і швачка.
У ААТ «Крычаўцэментнашыфер» завяршылі рэканструкцыю павышанага пуці (збудавання для разгрузкі сыпкіх матэрыялаў). У выніку выключана магчымасць змешвання прымаемых сыпкіх грузаў (каменны вугаль, торфабрыкет) і адладжана іх сартаванне з мэтай захавання тэхналагічнай дысцыпліны. Дзякуючы інжынерным і тэхналагічным рашэнням скарочаны час выкарыстання чыгуначных вагонаў пад грузавымі аперацыямі, павялічана абарачальнасць вагонаў.
Напярэдадні школьных летніх канікул Беларуская чыгунка звяртаецца да ўсіх школьнікаў і іх бацькоў з просьбай выконваць правілы бяспекі на аб’ектах чыгуначнага транспарту, як паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
БЧ нагадвае, што нельга пакідаць дзяцей адных і дазваляць ім гуляць каля чыгуначных пуцей, а таксама пераходзіць пуці ў неўстаноўленых месцах. Забараняецца перабягаць чыгуначныя пуці перад цягніком, кідаць у яго камяні, скакаць з платформаў, падлязаць пад рухомы састаў, класці на пуцях староннія прадметы, карыстацца паблізу чыгункі навушнікамі і размаўляць па мабільным тэлефоне.
Паводле паведамлення прэс-службы федэрацыі футбола, 6 чэрвеня пройдуць матчы 1/32 фіналу Кубка Беларусі сезона 2020–2021 года. У іх выступяць 32 клубы з першай і другой лігі.
Сярод каманд-саперніц і чатыры клубы з Магілёўшчыны. Вось як распарадзілася жэрабя:
«Бумпром» (Гомель) – «Днепр» (Магілёў);
«Спартак» (Шклоў) – «Нафтан» (Наваполацк);
«Асіповічы – «Спадарожнік» (Рэчыца);
«Горкі» – «Ашмяны».
Жараб’ёўка 1/16 фіналу Кубка Беларусі запланавана на 8 чэрвеня. На гэтым этапе ў барацьбу за ганаровы трафей уступяць каманды з вышэйшай лігі.
Аграрыі Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць сёлета каля 1,125 млн. т кармавых адзінак травяных кармоў. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
Іміджавы пакой МНС з’явіцца ў Магілёўскім раёне. Ён размесціцца ў аздараўленчым лагеры «Чайка», як расказаў старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю аддзела надзвычайных сітуацый Магілёўскага раёна Іван Папоў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер да выбараў сфарміраваць новы склад урада. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе ў Мінску па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях.
Маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары ў Беларусі неабходна арганізаваць дастойна. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе ў Мінску па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 мая кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Увосень круглую дату адзначыць хакейны клуб «Магілёў» і лядовая арэна абласнога цэнтра. У клубе рыхтуюцца адсвяткаваць юбілей прафесійнага хакея ў рэгіёне. Пра гэта расказаў дырэктар каманды Дзмітрый Генісеў.
Сёлета ў студатрадах Магілёўскай вобласці плануе папрацаваць каля трох тысяч чалавек, як падлічыў загадчык аддзела праграмнай і арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Алег Бойка. І гэта толькі пачатак.
Новая інтэграваная паліклініка ў мікрараёне Казіміраўка ў Магілёве пасля заканчэння будаўніцтва будзе абслугоўваць 37 тыс. чалавек. Унутры памяшканняў ужо ідуць аддзелачныя працы, звонку спецыялісты добраўпарадкоўваюць тэрыторыю.
Узвядзенне інтэграванай паліклінікі ў мікрараёне Казіміраўка горада Магілёва ў самым разгары. Гэта адзін з аб’ектаў, якія знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта. Паколькі рэгіёну не хапае медустаноў, а пабудаваць іх за сродкі абласнога бюджэту праблематычна, Кіраўнік дзяржавы падтрымаў ідэю мясцовых улад, каб прыбытковыя прадпрыемствы вобласці штомесячна адлічвалі на гэтыя мэты 1,25 працэнта выручкі ў выглядзе спонсарскай дапамогі.
Абласное ўпраўленне МНС сумесна з «Радыё “Магілёў”» запускаюць віктарыну «НеДзіцячая праверка. Правілы бяспекі». Пра гэта паведамілі арганізатары праекта.
Са слоў суразмоўцаў, гульня праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы бяспекі дзяцей, а таксама ў межах рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных».
Першы і пакуль адзіны спіральны дом у Магілёве плануюць здаць у канцы чэрвеня гэтага года. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім ДБК, які і займаецца будаўніцтвам аб’екта.
У калекцыях Горацкага батанічнага саду Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і дэндрарыі налічваецца звыш дзвюх тысяч відаў формаў і гатункаў дэкаратыўных раслін.
Пакроўскую царкву на тэрыторыі Пустынскага манастыра асвяцяць 31 мая. Пра гэта паведамілі ў Мсціслаўскім райвыканкаме. Напярэдадні ў царкве ўстанавілі іканастас, як расказаў намеснік старшыні Валерый Кочын.
Работнікі хуткай дапамогі Бабруйска звярнуліся да прэзідэнта з просьбай растлумачыць памер даплат, якія належаць ім за аказанне дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй па ўказе № 131. У інтэрнэце сталі мільгаць загалоўкі: «Хуткая» Бабруйска выйшла на забастоўку. Што здарылася – карэспандэнты «СБ. Беларусь сёння» разбіраліся на месцы. Скажам адразу: ніякай забастоўкі няма і ў паміне, а вось некаторае непаразуменне мелася.
Яна – карэнная масквічка. Ён нарадзіўся пад Кіевам, але з бацькам-вайскоўцам паспеў аб’ехаць ледзь не ўвесь былы Саюз. Маладыя, паспяховыя, актыўныя, з дасканалым веданнем англійскай, Максім і Юля працавалі перакладчыкамі. На працы – у рэжыме анлайн – і пазнаёміліся. А калі зразумелі, што звязвае іх не толькі агульная справа, але і сур’ёзнае пачуццё – пажаніліся. Каля месяца муж і жонка Мароз пражылі ў Маскве, прыкладна столькі ж – у Падмаскоўі.
Міністэрствам адукацыі прынята рашэнне аб змяненні тэрмінаў правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2020 годзе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ведамства.
«Абітурыентам, якія ў час рэгістрацыі на ЦТ (рэгістрацыя завершыцца 1 чэрвеня) ужо атрымалі пропускі да зацвярджэння новага графіка, абменьваць іх не спатрэбіцца. Неабходна арыентавацца на табліцу адпаведнасці дат, пазначаных у пропусках, і новых дат правядзення ЦТ, і прыбыць на яго ў адпаведнасці з новымі датамі», - адзначылі ў прэс-службе.
У Беларусі на 21 мая выздаравелі і выпісаны 12 057 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 33 371 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 403 236 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 185 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
БЕЛТА
Старшынёй Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абраны Валерый Берастаў. За Валерыя Васільевіча члены камісіі прагаласавалі аднагалосна.
Упершыню на базе аграбіялагічнай станцыі «Любуж» студэнты і выкладчыкі кафедры прыродазнаўства адзначылі Сусветны дзень пчол. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
У Магілёўскім медыцынскім каледжы адбылася шоу-праграма «Міс каледж 2020». Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Сямнаццаць прэтэндэнтак на званне самай чароўнай і прывабнай падалі заяўкі на ўдзел. Па выніках першага тура засталося 5 прэтэндэнтак. На жаль, да фіналу дайшлі 4.
Тры маладыя сям’і з Магілёва арганізавалі падсобную гаспадарку ў вёсцы Камяніца Бялыніцкага раёна, пачаўшы вырошчваць буякі і клубніцы ў прамысловых маштабах.
Былыя дачнікі, а цяпер маладыя аграрыі, распрацавалі 4 гектары даўно пустуючых зямель. Частку адвялі пад буякі, яшчэ частку – пад клубніцы. Першы ўраджай плануюць сабраць сёлета.
Міністэрства адукацыі дэлегавала права вырашаць пытанне аб правядзенні «апошніх званкоў», уручэнні атэстатаў і выпускных вечароў індывідуальна ў кожнай навучальнай установе.
На Магілёўшчыне каля 30% выпускнікоў школ паступаюць ва ўстановы прафесійнай адукацыі. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. І расказалі аб лічбах прыёму ў гэтым годзе.
У прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы плануюць набраць 3720 чалавек, у сярэднія спецыяльныя, падпарадкаваныя аблвыканкаму, гатовыя залічыць 2690 абітурыентаў.
Графік выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах карэктавацца не будзе. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.
У Магілёве завяршаецца падрыхтоўчы этап будаўніцтва аб’язной дарогі, якая дублюе трасу «Вуліца Якубоўскага – Загарадная шаша». Пра гэта паведаміў намеснік начальніка вытворчага аддзела ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 3» Сяргей Адзінец.
У Беларусі з 21 мая па 19 чэрвеня ўключна будзе ісці збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты.
Збіраць подпісы будуць 15 ініцыятыўных груп, зарэгістраваных у ЦВК прэтэндэнтамі на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Каб вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты, трэба заручыцца падтрымкай не менш як 100 тыс. паўналетніх грамадзян Беларусі, якія маюць выбарчае права.
Переводчик