Архіў навін

Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з вялікіх святаў–Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы. Гэта свята ўстаноўлена ў памяць пра дзень, калі Дзеве Марыі з’явіўся пасланы Богам Архангел Гаўрыіл і абвясціў: «Не бойся, Марыя, бо ты здабыла міласць у Бога. Ты народзіш Сына і дасі імя яму Ісус. Ён будзе вялікі і назавецца Сынам Усявышняга, і Царству яго не будзе канца». Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень на Марыю сышоў Дух Святы і яна зачала Богадзіцяці Ісуса.
Працягваецца прыём заявак на XVІI Нацыянальны конкурс «Залатая Літара». Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца СМІ, зарэгістраваныя ў Беларусі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі СМІ па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі друкаванага сродку масавай інфармацыі, сеткавага выдання, інфармацыйнага агенцтва, у адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.
Парк атракцыёнаў у Магілёве плануе пачаць працу ўжо ў гэтым месяцы. Пра гэта паведаміў дырэктар ААТ «Магілёўатракцыёны» Юрый Мышэйка. Зараз у парку ідуць падрыхтоўчыя работы да новага сезона: фарбуюць абсталяванне, прыводзяць у парадак прылеглую тэрыторыю. «Плануем прыняць першых наведвальнікаў ужо ў гэтым месяцы. Аднак многае будзе залежаць ад умоў надвор’я», – расказаў Юрый Мышэйка.
Магілёўская вобласць далучаецца да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Са слоў суразмоўцаў, да канца месяца валанцёры руху «Добрае сэрца» плануюць прывесці ў парадак рэлігійныя аб’екты рэгіёна.
Дрыбінскі раён далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера». Моладзь раёна дапамагла навесці парадак на тэрыторыі Свята-Праабражэнскай царквы, аб чым паведаміў першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Уладзімір Паўлоўскі.
Сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме адбылася сустрэча намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі і алімпійскай чэмпіёнкі Дзінары Алімбекавай.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю сумесна з іншымі зацікаўленымі запланавана вывучэнне стану аб’ектаў устаноў дашкольнай адукацыі. У мэтах усебаковага вывучэння сітуацыі ў Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 12–13 красавіка будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам на тэму «Праблемы і недахопы пры ўтрыманні аб’ектаў дашкольнай адукацыі Магілёўскай вобласці».
Жыхары Магілёўскай вобласці актыўна запісваюцца і робяць супрацькавідныя прышчэпкі. Як адзначаюць у абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, звыш 7 тыс. чалавек у рэгіёне атрымалі першы кампанент прышчэпкі расійскай вытворчасці і больш за 3,5 тыс. прышчапілася кітайскай вакцынай.
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды амаль 40 прадстаўнікам розных сфер. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі. Усіх, хто атрымаў высокую ўзнагароду, аб’ядноўвае высокі ўзровень майстэрства, уменне працаваць з поўнай самааддачай і, што самае галоўнае, дамагацца пастаўленых мэтаў, што падкрэсліў Раман Галоўчанка.
Прамую тэлефонную лінію 10 красавіка правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 136 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Клічаўскім раёне пачалася рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Усакіна». Працы будуць праходзіць у два этапы. Пра гэта расказаў старшыня Клічаўскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Кніга.
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 17 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада. «У гэтым годзе ў ходзе суботніка плануецца выканаць работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны», – гаворыцца ў паведамленні.
Фантаны ў Магілёве плануюць ўключыць да майскіх святаў. Пра гэта расказаў галоўны інжынер філіяла «Магілёўскі водаканал» УПКП ВКХ «Магілёўаблвадаканал» Андрэй Кротаў. «Адкрыць традыцыйны сезон фантанаў плануем 1 мая, калі іншая дата не будзе ўстаноўлена гарадскім выканаўчым камітэтам. Цяпер ідуць прафілактычныя працы: рыхтуем помпавае абсталяванне, станцыі. Прыводзім у парадак знешні выгляд і асвятленне, калі ёсць такая неабходнасць, – адзначыў Андрэй Кротаў. – Пробнае запаўненне фантанаў яшчэ не праводзілася: пакуль не дазваляе надвор’е».
Прамую тэлефонную лінію 6 красавіка правядзе намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.
Расійская Федэрацыя для Магілёўскай вобласці была і застаецца ключавым знешнеэканамічным вектарам. Яе ўдзельная ў знешнегандлёвым абароце нашага рэгіёна складае 60%, у экспарце–62,1%. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
У Горацкім раёне працягваецца рэалізацыя праекта «Горкі–здаровы горад». Працоўныя калектывы рэгіёна адраджаюць папулярную ў савецкія часы вытворчую гімнастыку. Фізічныя практыкаванні павышаюць працаздольнасць, паляпшаюць здароўе і папярэджваюць ператамленне. Для ўмацавання сардэчна-лёгачнай, косна-мышачнай сістэм, зніжэння рызыкі НІЗ і дэпрэсіі СААЗ рэкамендуе дарослым надаваць не менш за 150 хвілін у тыдзень заняткам аэробікай сярэдняй інтэнсіўнасці ці не менш за 75 хвілін–высокай інтэнсіўнасці.