Архіў навін
Беларускія спартсмены ў найбліжэйшыя дні адправяцца на Паралімпіяду ў Токіа, якая пройдзе з 24 жніўня па 5 верасня.
Беларуская каманда мае намер выступіць не горш, чым 5 гадоў таму ў Токіа – заваяваць ад 10 да 12 медалёў. Найбольшыя надзеі ўскладаюць на плыўцоў. Лідар зборнай – шматразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў па плаванні Ігар Бокій таксама ў складзе. Ёсць і іншыя спартсмены, здольныя здзівіць.
Памятны знак, прысвечаны адзінству беларускага народа, плануюць усталяваць у Магілёве. Пра гэта паведамілі на планёрцы гарвыканкама.
За суткі падраздзяленні МНС здзейснілі 41 выезд, з іх: 2 – на тушэнне пажараў, 39 – на аказанне тэхнічнай дапамогі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю МА УМНС Аляксандра Дашкевіч.
Так, днём 11 жніўня ў цэнтр аператыўнага кіравання Шклоўскага раённага аддзела па НС паступіла паведамленне, што на полі каля вёскі Вялікая Камароўка гарыць саламяная сцірта.
Ратавальнікі, якія прыбылі да месца выкліку, ліквідавалі пажар. На бяду, агонь паспеў знішчыць 30 тон саломы.
Уладзімір Мішчанка, дырэктар гістарычнага музея г. Крычава:
– Дзякуючы прамой трансляцыі з Палаца Незалежнасці, кожны меў магчымасць пачуць з першых вуснаў адказы на самыя актуальныя пытанні, выразна і адкрыта, як ёсць.
Фармат мерапрыемства ўнікальны. Гэта была не прэс-канферэнцыя, а сапраўды Вялікая размова, прычым не проста з журналістамі, а з грамадствам.
Сярэдняя школа № 35 на 1020 навучэнцаў адкрыецца 1 верасня ў Бабруйску. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Бабруйскага гарвыканкама Алена Лісіца.
Беларусь ніколі не пагражала нацыянальнай бяспецы ЗША, таму ўвядзенне сектаральных санкцый у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў, арганізацый і фізічных асоб надуманае, апрыёры несправядлівае і падлягае адмене. Вашынгтон абраў памылковую стратэгію, і гэта відавочна для кожнага разважлівага чалавека. Увядзенне санкцый, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы беларускай дзяржавы, палітычны ціск і спробы дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі – рэцыдывы халоднай вайны.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Аляксеевіч Мартынюк 18 жніўня з 10.00 правядзе прыём грамадзян у Магілёўскім райвыканкаме. Прыём будзе праводзіцца па адрасе: г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 63 «А», каб. 23.
Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца Магілёўскім райвыканкамам з 08.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 да 17 жніўня ўключна па тэлефонах: (80222) 42 30 25, 42 30 19.
Рэд.
Переводчик