Архіў навін

У Магілёве з 1 верасня (да ўвядзення ў эксплуатацыю дублёра Мінскай шашы) уводзіцца аўтобусны маршрут № 46к. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Аўтобус будзе ажыццяўляць перавозку пасажыраў па наступнай схеме руху: Абласная бальніца – вул. Бялыніцкага-Бірулі – вул. А. Куляшова – вул. А. Пысіна – вул. Якубоўскага – вул. Касманаўтаў – дублёр Мінскай шашы – вул. Заслонава – вул. Будаўнікоў – вул. Лазарэнка – вул. Касманаўтаў – вул. Якубоўскага – вул. А. Пысіна – вул. А. Куляшова – вул. Бялыніцкага-Бірулі – Абласная бальніца.
Рэспубліканскі маштабны аўтапрабег «Сімвал адзінства» з перадачай эстафеты ад адной вобласці да іншай пройдзе з 3 па 14 верасня ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Сімвалам эстафеты стане збожжа ўраджаю 2021 года. Як расказалі арганізатары, мэтай мерапрыемства з’яўляецца аб’яднанне ў рамках Года і Дня народнага адзінства жыхароў сраны, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, грамадзянскай супольнасці. Старт мерапрыемства будзе дадзены ў Брэсце 3 верасня ад мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
Новую школу на 520 месцаў, пабудаваную беларускімі спецыялістамі, адкрылі сёння ў пасёлку Стрэліца Сямілуцкага раёна Варонежскай вобласці.
З 1 верасня ў Беларусі пачнуць выдаваць біяметрычныя дакументы. Пра гэта ў сваім Telegram-канале праінфармавала прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
Першы ўрок, які пройдзе 1 верасня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, будзе на тэму «У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны», прысвечаны Году народнага адзінства, паведамляецца ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі. Ідэйнай асновай урока з’яўляюцца маральныя каштоўнасці беларусаў, любоў да Айчыны, датычнасць да гісторыі сваёй краіны, адзінства беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці, сувязь пакаленняў, захаванне і папулярызацыя традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа.