Архіў навін

Наталля Асмалоўская, старшыня Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў: – Аляксандр Рыгоравіч на працягу больш за васьмі гадзін адказваў на найбольш надзённыя пытанні, якія яму задавалі прадстаўнікі беларускіх і міжнародных сродкаў масавай інфармацыі. Мяне заўсёды дзівіць тая шчырасць, з якой кіраўнік дзяржавы гаворыць аб існуючых праблемах. Прэзідэнт ёміста і дакладна ахарактарызаваў сітуацыю, якая склалася ўнутры нашай краіны. Шмат увагі было нададзена міжнароднаму супрацоўніцтву, маючым адбыцца зменам у Асноўны закон краіны.
У Магілёўскім інстытуце МУС пачалася падрыхтоўка новых курсантаў. У іх стартаваў вучэбны збор. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.
З’езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі пройдзе 12 жніўня ў Мінску пад слоганам «Адзінства моладзі – сіла Беларусі!». Ад Прыдняпроўскага краю ўдзел у ім прыме 50 дэлегатаў з усіх куткоў рэгіёна, паведамілі ў ГА «БРСМ» Магілёўскага абласнога камітэта.
Сяргей Лапух, урач-стаматолаг Навабыхаўскай сельскай медыцынскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Быхаўскага раёна: – Выслухаўшы кіраўніка дзяржавы, зрабіў выснову аб рэалістычнасці ацэнкі стану эканомікі і сацыяльнай сферы не толькі ў рэспубліцы, але і ў свеце ў цэлым і мэтанакіраванасці дзеянняў для руху наперад. Пры захаванні, трэба заўважыць, сацыяльнай накіраванасці развіцця дзяржавы і паглыбленні інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй.
У Магілёве з’явіцца плошча Народнага адзінства. Такую назву прысвояць адной з безыменных гарадскіх плошчаў. Пра гэта расказала намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка. «Такую прапанову выказаў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў. Зараз гэта ідэя абмяркоўваецца, у тым ліку і варыянты плошчаў. Адна з магчымых – пляцоўка ля Магілёўскага абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра. Яна заўсёды актыўна задзейнічана ва ўсіх гарадскіх і абласных мерапрыемствах, тут любяць адпачываць гараджане і госці горада», – расказала Ала Галушка.
III інвестфорум «Магілёўская вобласць – тэрыторыя магчымасцей» адбудзецца 3 верасня. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірына Чындо.
У Магілёўскай вобласці ўзмоцняць кантроль за бяспекай дзяцей на дарогах. З 11 па 18 жніўня 2021 года па ўсёй рэспубліцы праводзіцца прафілактычная акцыя «Беражыце дзяцей!». Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
З рабочым візітам 10 жніўня Бабруйск наведаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі ўлады і духавенства.
Прамую тэлефонную лінію 14 жніўня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.