Архіў навін

Магілёўскую вобласць з рабочай паездкай наведвае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук’янаў.
Прамую тэлефонную лінію 7 жніўня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Чэрыкаўскім раёне прайшла працоўная акцыя «ЗаДело», падчас якой байцы студэнцкага атрада імя Героя Савецкага Саюза В. Р. Яўсеенкі з Язерскай сярэдняй школы добраўпарадкавалі тэрыторыю Ільінскай крыніцы. Старшакласнікі прыбралі тэрыторыю ад смецця, згрэблі абкошаную траву. Такім спосабам школьнікі далучыліся да Дня беларускіх студатрадаў, які традыцыйна адзначаецца 1 жніўня.
Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду з 1 жніўня запусціла акцыю «Цяпер я ў першым класе». У 52 дзіцячых дамах сямейнага тыпу, якія існуюць у рэгіёне, 11 дзяцей у гэтым годзе пойдуць у першы клас. Сабрацца ім у школу можа дапамагчы кожны: для гэтага варта купіць неабходныя для ўрокаў канцылярыю, пісьмовыя прыналежнасці, наборы для творчасці. Рэчы будуць перададзены канкрэтным дзецям.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» плануе паставіць буйную партыю тэхнікі ў Польшчу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
У Беларуска-Расійскім універсітэце адбудзецца дадатковы набор на бюджэтныя месцы па тэхнічных спецыяльнасцях. Пра гэта паведаміў адказны сакратар прыёмнай камісіі ВНУ Аляксандр Кашпар.