Архіў навін

Сёння адбылася пазачарговая трыццатая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. У парадку дня разглядалася адно пытанне – абранне кіраўніцтва гэтага распарадчага органа мясцовай улады.
«Вялікая размова з Прэзідэнтам» уразіла сваёй маштабнасцю і шчырасцю. Яна была прасякнута пачуццём глыбокай адказнасці за лёс Беларусі і ўпэўненасці ў абраным курсе развіцця краіны.
Асіповіцкае вадасховішча знялі з вышыні птушынага палёту. Рукатворнае возера знаходзіцца на тэрыторыі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Плошча штучнага вадаёма – 11,9 км2, максімальная глыбіня – 8,5 м. Возера было ўтворана ў 1953 годзе ў ніжнім цячэнні ракі Свіслач для Асіповіцкай ГЭС. Вадасховішча таксама служыць для развіцця рыбаводства ў рыбгасе «Свіслач». За 6 км на паўднёвы захад ад вадасховішча стаіць горад Асіповічы, пражывае тут каля 30 000 чалавек. Свежае паветра, чысціня і спакой беларускай прыроды прывабліваюць турыстаў з суседніх краін.
Маштабныя будаўнічыя работы ідуць у Магілёўскай паліклініцы № 5 – хутка тут зменіцца не толькі знешні выгляд будынка, але і з’явіцца новае абсталяванне. Пра гэта расказала намеснік галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя Наталля Кулыба.
У аздараўленчым лагеры «Родник» у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці праходзіць 23-я рэспубліканская профільная змена «Блік». На адпачынак прыехалі юныя ўдзельнікі беларускай лігі інтэлектуальных каманд.
Уладзімір Гацко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: – «Вялікая размова з Прэзідэнтам» яшчэ доўга будзе прадметам для абмеркавання. Усе, хто быў у зале або ля экрана ТБ, у чарговы раз маглі пераканацца, якая вялікая сіла праўды. Год таму нашу краіну хацелі разбурыць, здзейсніць спробу дзяржаўнага перавароту, мы назіралі за патокамі хлусні, якія ліліся з усіх бакоў. Нас хацелі штучна падзяліць. Памылак мінулага года мы паўтараць не павінны.
Новы вулканізацыйны прэс уведзены ў эксплуатацыю на заводзе буйнагабарытных шын ААТ «Белшына», аб чым паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім». Гэта першы з шаснаццаці прэсаў, якія плануюцца да ўстаноўкі ў межах рэалізацыі трэцяй чаргі інвестыцыйнага праекта па стварэнні вытворчасці суцэльнаметалакордных шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам 25–29 цаляў, прызначаных для франтальных пагрузчыкаў, будаўнічай і кар’ернай тэхнікі.
Асабісты прыём грамадзян у Чавусах правёў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка 18 жніўня. Да яго звярнулася двое жыхароў рэгіёна ў пытаннях працаўладкавання і пенсійнага забеспячэння.
На базе УКСП «Саўгас «Дабраволец» Клічаўскага раёна адбыўся семінар на тэму «Арганізацыя вырошчвання і асемянення рамонтных цёлак». Таксама былі падведзены вынікі працы жывёлагадоўчай галіны за першае паўгоддзе бягучага года, аб чым паведамілі ў Клічаўскім райвыканкаме. Удзел у семінары прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Уласевіч, старшыні райвыканкамаў.