Архіў навін

У Шклове 21 жніўня пройдзе вялікае свята збору летняга ўраджаю пад назвай Дзень агурка. Пра гэта расказала дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Шклоўскага раёна Аксана Кудзянкова. «Мерапрыемства адбудзецца 15-ым разам і прымеркавана да Года народнага адзінства, – адзначыла Аксана Кудзянкова. – Юбілейнае свята будзе арганізавана на тэрыторыі гарадской гімназіі. І гэта таксама сімвалічна: установа адукацыі размешчана на месцы пабудаванай у XVIII стагоддзі Шклоўскай ратушы, якая лічылася гандлёвым цэнтрам горада».
Намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Марыненка правядзе 17 жніўня прамую тэлефонную лінію З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва. Таксама свае пытанні вы зможаце задаць анлайн, спасылка для падключэння https://peregovorka.by/telephone-line-business-17.08.2021 Рэд.
У Быхаве ад наступстваў пажару загінуў мужчына. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю МА УМНС Аляксандра Дашкевіч. Так, 12 жніўня ў 22:33 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў прыватным жылым доме ў Быхаве.
Аграгарадок Цяцерына Круглянскага раёна сабраў гасцей з Мінска, Магілёва, Масквы і Санкт-Пецярбурга, якія ўшанавалі памяць загінулай у гады вайны сваячкі – Вольгі Авілаўны Ярковіч. Гэта ўнікальная асоба: яна стала дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР першага склікання, заснавала калгас «1 Мая» ў Цяцерына (сёння ЗАТ «АСБ-Агра Цяцерына») і кіравала ім. Лёс так распарадзіўся, што жыццё гэтай яркай асобы трагічна абарвалася. За сувязь з партызанамі ў студзені 1943 года яна была вывезена ў Германію, дзе загінула ў лагеры смерці.
У КСУП «Круглянскі-Агра» ўшаноўвалі першага ў раёне кіроўцу-двухтысячніка. Ім стаў Васіль Клімкоў. Кіроўца працуе ў КСУП «Круглянскі-Агра» ўжо каля 30 гадоў. За такую доўгую «службу» на рахунку шмат перамог і дасягненняў. Летась, напрыклад, разам з кукурузай перавёз 4 тысячы тон збожжа. У гэтай у скарбонцы ўжо больш за 2 тысяч тон перавезенага збожжа. Павіншаваць перадавіка прыехаў старшыня Круглянскага райвыканкама Сцяпан Палоннікаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Сашко.
Сітуацыя з захворваннем COVID-19 у Слаўгарадскім раёне стабільная вось ужо некалькі месяцаў. На амбулаторным лячэнні знаходзіцца да 14 чалавек. Пацыентаў з пнеўманіямі або цяжкай плынню захворвання адпраўляюць у Магілёўскую інфекцыйную бальніцу, так што чырвоную зону ў цэнтральнай раённай бальніцы расфарміравалі. Кантраляваць эпідабстаноўку істотна дапамагае вакцынацыя, лічыць галоўны ўрач Слаўгарадскай ЦРБ Алена Аксёнава:
Дзяржзаказ па харчовым збожжы выкананы ў Магілёўскай вобласці больш чым на 80%. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.