Архіў навін

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае жыхароў і гасцей горада правесці выхадныя разам. 28 жніўня (субота) з 13:00 да 14:00 адбудзецца аўтарская экскурсія па экспазіцыі «Мужнасці загінулых – вечная памяць» (12+). Для вас раскрыюцца невядомыя раней старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод самых яскравых графічных работ Георгія Паплаўскага у экспазіцыі прадстаўлена серыя ўнікальных гістарычных і архіўных дакументаў і фатаграфій. Дзякуючы ім вы зможаце даведацца аб вышуку і пакаранні нямецкіх памагатых у пасляваенны час.
Прамую тэлефонную лінію 7 верасня правядзе намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка. З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва. Таксама свае пытанні вы зможаце задаць анлайн, спасылка для падключэння – https://peregovorka.by/telephone-line-business-07.09.2021. Рэд.
Плывец Ігар Бокій заваяваў залаты медаль на XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа. Гэта першая ўзнагарода беларускай каманды ў японскай сталіцы.
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 1 верасня ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Па словах суразмоўцаў, мерапрыемства пачнецца ў 16.00. У гэты час будзе праходзіць прэзентацыя гурткоў і студый. Бліжэй да пяці гадзін вечара для гасцей адбудзецца канцэртная гульнявая праграма «Пэпі і галактычнае падарожжа».
Br32,3 тыс падаходнага падатку выплаціць у бюджэт ТАА «П», якое займалася будаўніцтвам і абналічвала грашовыя сродкі праз сваіх работнікаў, зарэгістраваных у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Па словах суразмоўцаў, парушэнне выявілі супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Ленінскім раёне горада Магілёва ў ходзе падатковай праверкі.
У Бабруйскім раёне ратавальнікі знайшлі дзвюх жанчын, якія заблудзіліся ў лесе. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю МА УМНС Аляксандра Дашкевіч. «Учора днём у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Бабруйскага ГРАНС патэлефанавала жанчына і паведаміла, што яна з сяброўкай пайшлі ў лес у вёсцы Чырвоны Брод Бабруйскага раёна і заблукалі. Абедзве дамы 1977 года нараджэння, жыхаркі Бабруйска, – расказала суразмоўца. – Для правядзення пошукаў былі задзейнічаны работнікі МНС і міліцыі».
Аграгарадок Аўсянка Горацкага раёна з нецярпеннем чакае значнай падзеі: 1 верасня пасля капітальнага рамонту з элементамі мадэрнізацыі тут адкрыецца сярэдняя школа. З лютага па май дзеці займаліся на базе іншых устаноў адукацыі Горацкага раёна і вельмі засумавалі па другім доме. З такімі ж радаснымі пачуццямі чакаюць вяртання на свае звыклыя працоўныя месцы і настаўнікі.
Паводле звестак на 24 жніўня, на Магілёўшчыне прыбралі 99% збожжавых і зернебабовых культур. Завяршаюць жніво Клічаўскі, Круглянскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі і Шклоўскі раёны. У вобласці намалочана 848,4 тысячы тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць склала 25,9 ц/га. Найлепшая ўраджайнасць у Шклоўскім раёне (38,9 ц/га), таксама ў пяцёрцы лідараў – Кіраўскі (33,7 ц/га), Бялыніцкі (32,6 ц/га), Горацкі (32,3 ц/га) і Магілёўскі (30,9 ц/га). У вобласці завяршылася сяўба азімага рапсу.