Архіў навін

Беларуска Ванэса Каладзінская стала бронзавым прызёрам Алімпіяды ў жаночай барацьбе. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў спартсменку з заваяваннем бронзавага медаля ў Токіа. Дарагая Ванэса! Ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта віншую Вас з вялікім поспехам – бронзавым медалём XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа!
Беларуска Ванэса Каладзінская стала ўладальніцай бронзавага алімпійскага медаля ў жаночай барацьбе. У паядынку за бронзу ў вагавой катэгорыі 53 кг беларуская спартоўка перамагла амерыканку Джакару Гвенішу Вінчэстэр. Бабруйчанка выйшла на дыван мабілізаваная і, адбіўшы стартавы націск саперніцы, змагла ўлавіць момант для кідка праз сцягно. Затым было ўтрыманне, і суддзі далі сігнал да завяршэння сутычкі, якая скончылася датэрміновай перамогай беларускі.