Архіў навін
Юбілейны 45-ы сезон у Магілёўскім лялечным тэатры адкрые тэатральныя сустрэчы «Лялькін куФЭр». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Мерапрыемства будзе праходзіць з 6 па 12 верасня і збярэ на сваёй сцэне тэатральныя калектывы з Брэста, Віцебска, Гомеля, Маладзечна, Мінска і Магілёва.
Як расказалі суразмоўцы, у рэпертуар фэста ўвайшлі пастаноўкі як для дзіцячай, так і для дарослай аўдыторыі.
У панядзелак, 6 верасня, будзе арганізавана «прамая лінія» па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць:
Тарасенка Святлана Пятроўна – старшыня камітэта, з 15.00 да 16.00 па тэлефоне (8 0 222) 75 23 29;
«Ты павінен мець сілу духу, упэўненасць у сабе і веру ў сваё прадпрыемства» – генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Надзея Лазарэвіч расказала пра сакрэты поспеху свайго прадпрыемства.
Плывец Ігар Бокій стаў пяціразовым пераможцам Паралімпіяды ў Токіа.
Беларускі спартсмен перамог на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем (клас SM13). Выніковы час бабруйчаніна – 2 хв 02,70 сек. Гэта новы сусветны рэкорд у гэтым відзе праграмы.
Раней на Паралімпіядзе ў сталіцы Японіі Ігар Бокій перамагаў, абнаўляючы сусветныя дасягненні на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на аналагічнай дыстанцыі ў плаванні на спіне, а таксама на 50 м і 400 м вольным стылем.
Прамую тэлефонную лінію 4 верасня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Лёсы родных, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, для многіх сем’яў былога СССР дзесяцігоддзямі заставаліся таямніцай. Таямніцай было і месца пахавання дзеда расіяніна Алега Кошалева – жыхара горада Пераслаўль-Залескі Яраслаўскай вобласці, кіраўніка Яраслаўскага абласнога аддзялення Усерасійскай арганізацыі «Баявое Братэрства». Родны яму чалавек загінуў у 1944 годзе, пра гэта паведамлялася ў пахаванцы, якую паштальён даставіў яго бабулі. Але дзе пахаваны радавы пехацінец Канстанцін Іванавіч Кошалеў, было невядома. У пасляваенныя гады родныя шукалі яго магілу.
У пачатку восені павышаюцца працоўныя пенсіі па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля. Пераразлік будзе зроблены больш чым для 2,4 мільёна чалавек. Сярэдні памер пенсій па ўзросце для непрацоўных грамадзян у верасні складзе амаль 545 рублёў. У параўнанні са жніўнем гэта на 6,3 % больш.
Переводчик