Архіў навін

XII Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці адбудзецца 5 лістапада ў Слаўгарадзе. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама. Праграмай форуму запланаваны прэзентацыя інвестыцыйнага і эканамічнага патэнцыялу паўднёва-ўсходняга рэгіёна, азнаямленне з прамысловым патэнцыялам арганізацый Магілёўскай вобласці, пленарнае пасяджэнне, у межах якога пройдзе ўрачыстая цырымонія падпісання пагадненняў і намераў.
Студэнты Магілёўшчыны актыўна запісваюцца на вакцынацыю супраць кавіду. Вакцына «Спутник Лайт» ужо паступіла ва ўстановы аховы здароўя вобласці – больш за 12 тысяч доз. Вакцыну, у ліку іншых, размеркавалі па ВНУ рэгіёна. Яна аднакампанентная і рэкамендавана, у прыватнасці, для студэнцкай моладзі. ТРК «Магілёў»
Па рашэнні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта «Пячэрскі» абвешчаны заказнікам мясцовага значэння. Яго плошча ўключана ў склад зямель ахоўнай зоны і перададзена ва ўпраўленне прадпрыемству «Магілёўзеленбуд». Заказнік мясцовага значэння будзе ўключаны ў дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Рэестр асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь». Тэрыторыя зоны складаецца з трох адасобленых зямельных участкаў, агульная плошча якіх больш за 256 гектараў.
Новая серыя відэаролікаў Міністэрства аховы здароўя «COVID-19 у пытаннях і адказах», прысвечаная вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі, стала працягам праекта Сусветнага банка «Экстранае рэагаванне на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь», паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Урачы-практыкі, навукоўцы, спецыялісты розных сфер аховы здароўя даюць адказы на розныя пытанні, у тым ліку наколькі эфектыўная і бяспечная вакцына, як вакцыны фарміруюць абарону ад COVID-19, ці трэба рабіць паўторныя прышчэпкі супраць COVID-19, што такое калектыўны імунітэт.
Дабрачынную акцыю «Скрыня дапамогі» ў Магілёве праводзіць абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Яе мэта – сабраць цёплыя рэчы і абутак для тых, хто ў гэтым мае патрэбу. Спецыяльны скрыню ўстанавілі на ўваходзе ў гандлёвы цэнтр у мікрараёне Казіміраўка. Арганізатары просяць магілёўцаў прыносіць чыстыя рэчы, у добрым стане. Сабранае цёплае адзенне і абутак будуць адпраўлены пераважна ў шматдзетныя сем’і.
У Магілёве адкрылася фотавыстава «У аб’ектыве–фатограф», якая адлюстроўвае рэтраспектыву развіцця Магілёўскай фатаграфіі за больш чым 50 гадоў. Пра гэта паведаміла аўтар і арганізатар праекта, фотамастак і журналіст Ірына Савосіна.