Архіў навін
На 29-й пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў аднагалосна зацверджана кандыдатура Аляксандры Міхеенка на пасадзе старшыні раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандру Мікалаеўну прадставіў дэпутацкаму корпусу, членам раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікам структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённых службаў і арганізацый старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч ажыццявіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць і наведаў Бялыніцкую цэнтральную раённую бальніцу. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства аховы здароўя.
Кіраўнік ведамства быў праінфармаваны аб сітуацыі з захворваннем COVID-19 у раёне, азнаёміўся з метадамі і ўмовамі аказання меддапамогі.
Прамую тэлефонную лінію 5 кастрычніка правядзе намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.
З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.
Таксама свае пытанні вы зможаце задаць анлайн: спасылка для падключэння –https://peregovorka.by/telephone-line-business-05.10.2021.
Прафілактычныя медагляды прыпынены ў Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў загадзе Міністэрства аховы здароўя нумар 1141 ад 21 верасня 2021 года, размешчаным на сайце Міністэрства аховы здароўя.
Выключэнне складаюць медыцынскія агляды, праводзімыя ў парадку, устаноўленым Інструкцыяй аб правядзенні абавязковых і пазачарговых медаглядаў працуючых, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 74 ад 29 ліпеня 2019 года.
Архівы Беларусі і Расіі захоўваюць дакладную нацыянальную памяць. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі Андрэй Артызаў у час сумеснага пасяджэння калегій Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі і Федэральнага архіўнага агенцтва РФ.
Сучаснае абсталяванне, сістэмы якасці, натуральная прадукцыя выключных смакавых якасцей–усё гэта дазволіла ААТ «Шклоўскі масларобны завод» замацавацца не толькі на беларускім, але і на рынку Расійскай Федэрацыі. Прадпрыемства не стаіць на месцы і працягвае ўмацоўваць свае пазіцыі, асвойваючы выпуск ужо ўпадабанай прадукцыі ў новай упакоўцы. Так, Шклоўскі масларобны завод стаў выпускаць малако ў ПЭТ-бутэльках новага аб’ёму –1,4 літра.
Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла інструкцыю аб парадку падачы кіслароду пацыенту з дапамогай назальных канюль або кіслароднай маскі. Гэта прадугледжана загадам №1141 ад 21 верасня 2021 года, размешчаным на сайце Міністэрства аховы здароўя.
Як растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства, дакумент вызначае парадак правядзення кіслароднай тэрапіі пацыентам клінічных аддзяленняў бальнічных арганізацый і хуткай медыцынскай дапамогі. Адзначаецца, што правядзенне кіслароднай тэрапіі пацыентам ажыццяўляюць медыцынскія работнікі з сярэдняй медадукацыяй, урачы-спецыялісты.
У Магілёўскай вобласці 24 верасня адбудзецца рэспубліканскі прэс-тур па аб’ектах настальгічнага турызму. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.
Прадстаўнікі рэспубліканскіх, рэгіянальных СМІ і журналісты са сталіцы наведаюць шэраг знакавых месцаў Прыдняпроўскага краю.
У сядзібе «Глухарыны ток»(в. Осліўка Бялыніцкага раёна) пройдзе прэзентацыя турыстычных паслуг лясной гаспадаркі. Праграмай таксама запланавана азнаямленне з экспазіцыямі мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Бялынічах.
Спартыўны турнір сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў адбудзецца 25 верасня на базе Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа. Традыцыйнае мерапрыемства прысвечана памяці загінулых пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане і іншых лакальных канфліктах за межамі дзяржавы.
Акрамя каманд ветэранаў, у турніры прымуць удзел каманды Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча, СШ №12 і ваенна-праваслаўнага патрыятычнага клуба «Сокал».
Падобна на тое, што восень вырашыла праверыць паляводаў на ўменне супрацьпаставіць капрызнаму надвор’ю прафесійнае майстэрства і аператыўнасць, сталасць і ўменне, каб забяспечыць правядзенне ўсяго шлейфу восеньскіх работ у комплексе. Надвор’е надвор’ем, а спадзявацца трэба толькі на сябе. Што аграрыі ў большасці сваёй і робяць.
У студзені–жніўні 2021 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 1640 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 150,2 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 59,1 тыс. кв. м, ці 39,3% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 52,7 тыс. кв. м.
Переводчик