Архіў навін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў падрабязны даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Крупко аб сітуацыі, якая складваецца ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці працуюць 62 бальнічныя арганізацыі. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Магілёўскай вобласці складае 10661. У вобласці перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй 2299 ложкаў, паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падвёў вынікі рэспубліканскага праекта «Моладзь за ўраджай!», – паведаміў афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ, кіраўнік праекта Уладзіслаў Дубіцкі. Паводле яго слоў, ва ўборачнай кампаніі было задзейнічана 819 моладзевых экіпажаў і 586 маладых кіроўцаў. «Усяго намалочана моладзевымі экіпажамі 687280 т збожжа, перавезена маладымі кіроўцамі – 472295,52 т», – паведміў Уладзіслаў Дубіцкі.
Кансультаванне насельніцтва па пытаннях вакцынацыі супраць COVID-19 і грыпу арганізуе санітарна-эпідэміялагічная служба вобласці сумесна з аптэчнай сеткай Магілёўскага РУП «Фармацыя», а таксама аптэкамі недзяржаўнай формы ўласнасці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама. Акцыя прымеркаваная да Сусветнага дня фармацэўта, які адзначаецца 25 верасня і пройдзе пад дэвізам «Ваша здароўе – наш клопат».
Жыхар Горак Алег Нікалаеў цікавіцца, ці можна атрымаць толькі біяметрычны пашпарт, не атрымліваючы ID-карту
Будаўніцтва свінагадоўчага рэпрадуктара на 3,6 тыс. галоў свінаматак пачата на Клімавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў. Пра гэта паведамляецца на сайце раённай газеты.
Пашыраны семінар ідэалагічнага актыву раёна з запрашэннем прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў прайшоў у актавай зале ДУА «Горацкая дзіцячая школа мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства». На ім абмяркоўвалі актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і Магілёўскай вобласці на сучасным этапе. «Выклікі сучаснасці» і пытанні вакцынацыі супраць COVID-19 сталі асноўнымі тэмамі мерапрыемства.
Новае стаматалагічнае абсталяванне з’явілася ў Глускай цэнтральнай раённай бальніцы. Яго набылі за сродкі, заробленыя мясцовымі жыхарамі на вясновым суботніку. Накіраваць грошы для закупкі медыцынскага абсталявання ў медустанову было прадугледжана рашэннем Глускага райвыканкама. Як паведаміла галоўны ўрач раённай бальніцы Ірына Пятрова, новая стаматалагічная ўстаноўка каштуе больш за Br13 тыс. На суботніку было зароблена больш за Br9 тыс, астатнія грошы былі ўзяты са сродкаў, што выдзяляюцца раённым бюджэтам на ўтрыманне бальніцы.
Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава запрашаюць 1 кастрычніка ўсіх людзей шаноўнага ўзросту з 13.00 да 14.00 на бясплатную аглядную экскурсію па экспазіцыях. «Гэта мерапрыемства – выдатная магчымасць выказаць глыбокую павагу і пашану, якую заслужылі пажылыя людзі сваёй стваральнай працай і мудрасцю. Яны з’яўляюцца яскравым прыкладам мужнасці і жыццёвай мудрасці для ўсяго падрастаючага пакалення», – адзначылі суразмоўцы.