Архіў навін

Штогадовая рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Ахова працы–клопат агульны» пройдзе ў Магілёве 16‑17 верасня. Пытанні стварэння здаровых і бяспечных умоў працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму на адной пляцоўцы абмяркуюць прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, органаў дзяржаўнага нагляду, кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы арганізацый рэспублікі.
Мінспорту турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме абвясцілі аб старце Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь». Пройдзе ён 19-ым разам. Выберуць самага актыўнага вандроўцу па краіне ў намінацыі «Я пазнаю Беларусь»– старт у ёй, дарэчы, абвясцілі раней, каб у людзей было больш часу для паездак. Назвы іншых агучылі цяпер. Дарэчы, не абышлося без навінак і трансфармацый.
У Магілёўскай вобласці ўведзена забарона на гандаль слабаалкагольнымі напоямі і півам на прыпыначных пунктах і ў радыусе 25 м ад іх. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела арганізацыі гандлю і паслуг галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алена Куканькова.
Рымска-каталіцкую царкву ў Беларусі ўзначаліў Іосіф Станеўскі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкага касцёла. «14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, Папа Францыск прызначыў архіепіскапам мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Іосіфа Станеўскага, тытулярнага епіскапа Табаікары – да гэтага часу – дапаможнага епіскапа Гродзенскай дыяцэзіі», – гаворыцца ў паведамленні.
Прамую тэлефонную лінію 18 верасня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка, жыллёвае і камунальная гаспадарка, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
У Бабруйску з’явілася сцежка здароўя. Для горада гэта навінка. Знаходзіцца яна ў мікрараёне Кісялевічы. Сцежка падзелена на 2 паловы: кропка А–Свята-Іверскі храм, кропка Б–школа № 21. Яе працягласць–1 км, час у дарозе –1 гадзіна.
Рэгіянальны конкурс «Дажыначны сноп» абвешчаны ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Штогадовы рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе 2 кастрычніка ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Тры пажары адбылося за суткі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Так, 23 верасня каля 8 гадзін вечара па невыяўленай прычыне загарэўся дачны дом у вёсцы Данілаў Мост Бабруйскага раёна. Агонь не пашкадаваў жыллё: знішчаны дах дома на плошчы 24 м. кв, часткова пашкоджана перакрыцце і маёмасць унутры дома.
Урачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю гарадской Вахты Памяці, адбудзецца 17 верасня а 12.00 на плошчы Славы Магілёва. Ужо 37 гадоў юныя магілёўцы змяняюць адзін аднаго ў ганаровай варце ля Вечнага агню, аддаючы даніну памяці загінулым воінам, партызанам і падпольшчыкам, якія абаранялі і вызвалялі горад на Дняпры.
У шматфункцыянальным спартыўным комплексе на беразе Дняпра ў Магілёве ў розных секцыях займаецца каля 300 дзяцей. Новай пляцоўцы для трэніровак паўгода, і яна будзе пашырацца. Усяго ў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах вобласці з новага навучальнага года займаецца каля 18,5 тысяч дзяцей. Але, калі ўлічыць, што набор працягваецца, лічба вырасце.
Быхаўскі гісторыка-краязнаўчы музей і Магілёўская яўрэйская абшчына праводзяць конкурс «Памяць месца». Ён звязаны з гісторыяй яўрэяў Магілёўшчыны. Быхаў лічыўся адным з самых вялікіх яўрэйскіх мястэчак Магілёўшчыны. Тут жа захавалася галоўная сінагога–помнік архітэктуры барока 17 стагоддзя. Мэта конкурсу «Памяць месца»– праз гісторыю месца, лёсы сем’яў і звычайных людзей не проста даведацца пра жыццё яўрэйства, але і сфарміраваць у маладога пакалення разуменне агульнай гістарычнай спадчыны народаў, якія жывуць у рэгіёне, павагі да іх і развіцця інтэрнацыянальных сувязяў.