Архіў навін
Фільмы Манхэтэнскага фестывалю кароткаметражнага кіно пакажуць у магілёўскім кінатэатры «Радзіма». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
«Манхэтэнскі фестываль –адзін з найбуйнейшых форумаў кароткаметражнага кіно ў свеце. Сёлета ён пройдзе ў кінатэатрах і на арт-пляцоўках 400 гарадоў свету 5 кантынентаў, – расказалі суразмоўцы. – Далучыцца да шматмільённай аўдыторыі гледачоў аматараў кіно і прагаласаваць за ўпадабаную стужку ёсць магчымасць і ў магілёўцаў».
На Магілёўшчыне завяршаецца міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». У Бялынічах у раённым музеі імя Бялыніцкага-Бірулі жывапісцы далі майстар-клас для навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў. Дзеці малявалі садавіну і гародніну, звыклыя і экзатычныя плады. У выніку атрымалася галерэя яркіх і смачных вобразаў.
У горадзе Мантэмор-у-Велью (Партугалія) завяршыўся чэмпіянат свету сярод юніёраў і моладзі да 23 гадоў па веславанні на байдарках і каноэ. Турнір прыняў спартсменаў больш чым з 50 краін.
Беларускія весляры заваявалі 6 медалёў. У тым ліку сярэбраную ўзнагароду выйгралі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці Аляксандр Зубок і Ілья Бурканаў у гонках каноэ на дыстанцыю 500 метраў. Першым фінішаваў расійскі дуэт.
mogilevnews.by
Багаты матэрыял па гісторыі роднага краю маецца ў школьным музеі Дашкаўскай сярэдняй школы. Адзін з раздзелаў прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне і баявому шляху 385-ай Крычаўскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава II ступені стралковай дывізіі, якая вызваляла Дашкаўку ў чэрвені 1944 года.
Калектыў школы актыўна супрацоўнічае з землякамі і сваякамі байцоў гэтай дывізіі. Так, гэтым летам удалося звязацца са сваякамі Героя Савецкага Саюза Шадзі Шаімава, які загінуў у чэрвені 1944 года, вызваляючы Дашкаўку.
У суботу, 11 верасня, у Касцюковічах пройдуць 4-я міжраённыя адкрытыя спаборніцтвы сярод інвалідаў-калясачнікаў «Касцюковіцкія старты»:
Старт на дыстанцыю 2,5 км пачнецца ў 9.30. Міні-марафон пройдзе па маршруце: Алея Герояў –вул. Савецкая –вул. Зіньковіча –вул. Камсамольская –вул. Ленінская, раённы краязнаўчы музей.
У 11.00 адбудзецца пачатак спаборніцтваў у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры «Фізкультура і здароўе», вул. Зіньковіча, 111.
Запрашаюцца ўсе, хто жадае прыняць удзел у спаборніцтвах (звяртацца па тэлефоне + 375-29-659-32-34).
Культурна-масавае мерапрыемства «Дарогі натхнення і творчасці» збярэ 10 верасня на пляцоўцы Абласнога цэнтра творчасці педагогаў, дзяцей і іх бацькоў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове.
Рэспубліканскі лёгкаатлетычны забег «За адзіную Беларусь» пройдзе ў Магілёве 11 верасня. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў.
Спартыўнае мерапрыемства адбудзецца ў паркавай зоне каля ракі Дубравенка. Усяго запланавана 8 забегаў у розных узроставых катэгорыях. Жанчынам трэба пераадолець дыстанцыю ў 500 м, мужчынам – 1 км.
У Крушвіцы (Польшча) прайшоў чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні сярод моладзі да 23 гадоў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі 30 краін Старога Свету.
На рахунку беларускай каманды адзін сярэбраны і двае бронзавыя медалі. Сярод прызёраў –прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. У складзе мужчынскай чацвёркі парнай сярэбраную ўзнагароду заваявалі Яўген Залаты і Арцём Лапуцін. А ў складзе мужчынскай чацвёркі распашнай уладальнікам «бронзы» стаў Антон Купалаў.
mogilevnews.by
Астанкі чатырох чырвонаармейцаў, салдацкі медальён, абмундзіраванне і фрагменты дакументаў знойдзены пры раскопках у Слаўгарадскім раёне. Гэта першыя вынікі маладзёжнай пошукавай экспедыцыі «Сожскі рубеж– 2021», якая стартавала ў Магілёўскай вобласці.
Раскопкі праводзяцца ў месцах лютых баёў 1941 года каля вёскі Папоўка. Пошукавікі хочуць устанавіць лёс воінаў 25-га мехкорпуса і іншых частак Чырвонай Арміі, якія абаранялі Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Переводчик