Архіў навін
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы сёння сустрэўся з навучэнцамі і педагагічным калектывам Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі. Гутарка адбылася ў межах Адзінага дня інфармавання.
Для шматдзетных сем’яў на 1 верасня 2021 года адкрыта 103 606 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал», з якіх па праграме 2020‑2024 гадоў – 21 166, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Кітайская вакцына SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell) перададзена ў рэгіёны Беларусі, паведамляецца ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Спецыялісты РУП «Белфармацыя» 9–10 верасня ўжо развезлі асноўную частку грузу ў вобласці. З 13 верасня ўсе жадаючыя змогуць прайсці вакцынацыю.
У Брэсцкую вобласць перададзена каля 150 тыс. доз вакцыны, Віцебскую – каля 125 тыс., Гомельскую – каля 155 тыс., Гродзенскую – 110 тыс., Мінскую – больш за 160 тыс., Мінск – каля 200 тыс. і Магілёўскую вобласць – 110 тыс. доз.
Саюзныя праграмы адобраны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.
У краіне сёння крыху больш за 4 тысячы аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва (АЗНБ). Малочна-таварныя фермы, кацельні, артэзіянскія свідравіны, стадыёны, масты і нават добраўпарадкаванне цэлых вуліц лічацца даўгабудамі. У іх укладзена 9,7 мільёна рублёў, палова з якіх – дзяржаўная падтрымка і банкаўскія крэдыты. Замарожаныя сродкі і непрацоўныя аб’екты. Так быць не павінна. Кіраўнік дзяржавы даручыў Камітэту дзяржкантролю ўзяць на ўлік такія аб’екты і разабрацца з імі. Асноўная задача – навесці парадак у пытанні звышнарматыўнага будаўніцтва.
Рэспубліканскі патрыятычны аўтапрабег «Сімвал адзінства» стартаваў учора ў Магілёўскай вобласці. Сёння яго ўдзельнікі пабываюць на Кургане Славы ў Краснаполлі, у скверы абаронцаў Айчыны ў Чэрыкаве, на лыжаролернай трасе ў Чавусах, ускладуць кветкі да памятнага знака мірным жыхарам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на Слаўгарадчыне, да брацкай магілы герояў у Кіраўску, магілы савецкіх ваеннапалонных у Бабруйску, алеі Герояў у Асіповічах, да мемарыяла «Воінская слава» ў Глуску, а таксама наведаюць Быхаў і Клічаў.
Удзел у міжкантынентальным заплыве прыняў галоўны санітарны ўрач Магілёва. Вячаслаў Гурскі пераплыў Басфорскі праліў, пераадолеўшы 6,5 км адкрытай вады паміж Еўропай і Азіяй.
Масавы заплыў адбыўся ў жніўні. Да яго магіляўчанін рыхтаваўся ў басейне тройчы на тыдзень пасля працы. Сёлета ў заплыве паміж кантынентамі ўдзельнічалі прадстаўнікі 55 краін, у іх ліку – 60 беларусаў. Вячаслаў Гурскі пераадолеў дыстанцыю за адну гадзіну і 22 хвіліны. Але галоўнае для медыка – прапаганда здаровага ладу жыцця ўласным прыкладам.
Переводчик