Архіў навін

У Магілёве працягваюць адзначаць Дзень народнага адзінства. Пасля ўводу першай чаргі дарогі-дублёра пляцоўцы каля Магілёўскага абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра прысвоілі імя – плошча Адзінства. Тут жа адкрылі памятны знак, прысвечаны святу. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка, намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта–інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, жыхары горада.
У Магілёве адкрылі першую чаргу дарогі-дублёра вуліцы Якубоўскага і Загараднага шашы. Аб’ект стаў падарункам жыхарам горада да Дня народнага адзінства і адным з найбуйнейшых праектаў транспартнай інфраструктуры абласнога цэнтра.
Беларусь 17 верасня ўпершыню адзначыць Дзень народнага адзінства. Свята мае трывалы гістарычны падмурак і накіравана на згуртаванне беларускага народа. У яго аснове пераемнасць пакаленняў, а таксама курс на развіццё моцнай і незалежнай краіны. Пра тое, якія расстаўляе акцэнты ў жыцці сучаснага беларуса ідэя народнага адзінства і чым унікальнае гэта свята, расказаў намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка.