Архіў навін

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій сёння высадзілі яблыневы сад у гонар Дня народнага адзінства. У сімвалічнай акцыі прыняло ўдзел каля 25 чалавек з розных факультэтаў і курсаў. Да іх далучыўся і рэктар ВНУ Максім Кіркор. «Яблыні былі абраны нездарма. Яны лёгка прыжываюцца ў нашым клімаце, для іх не патрабуецца спецыялізаванага догляду. Для нашай краіны гэта традыцыйнае дрэва. Яблыні, як і васількі, – сімвал Беларусі», – адзначыў рэктар.