Архіў навін

Фінал абласнога этапу рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера» адбыўся сёння ў Магілёве. Каля 30 хлопцаў і дзяўчат –актыў БРСМ, валанцёры –добраўпарадкоўвалі тэрыторыю царквы іконы Божай Маці «Усецарыца» ў мікрараёне Казіміраўка: прыбіралі лістоту, высаджвалі дэкаратыўныя кусты, падрыхтоўвалі пляцоўку для будаўніцтва царкоўнай школы. Нагадаем, мерапрыемствы праекта прайшлі ў кожным раёне Магілёўскай вобласці з 1 красавіка па 15 верасня. Было добраўпарадкавана каля 50 святынь.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падводзячы папярэднія вынікі работы Канстытуцыйнай камісіі на яе пашыраным пасяджэнні, заявіў, што ёсць варыянт праекта новага Асноўнага закона.
Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Партызаны Беларусі» адбудзецца 29 верасня ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама. У калекцыю ўвайшлі гістарычныя фатаграфіі, узнагародныя лісты і баявыя характарыстыкі партызан і падпольшчыкаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя раскрывае подзвігі і заслугі канкрэтных байцоў, расказвае аб баявых сутыкненнях, партызанскіх фарміраваннях.
У калгас «Рассвет імя К. П. Арлоўскага», што ў Кіраўскім раёне, у савецкія часы прыязджалі экскурсіі з усёй велізарнай краіны. Людзі хацелі паглядзець на гаспадарку, якая дамаглася небывалых вынікаў. Толькі адзін факт: у Савецкім Саюзе «Рассвет» быў першым сельгаспрадпрыемствам, якое зарабіла мільён рублёў чыстага прыбытку. І поспехаў яно дамаглося дзякуючы свайму легендарнаму кіраўніку Кірылу Пракопавічу Арлоўскаму.
У Магілёўскай вобласці валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» актывізуюць працу да Дня пажылога чалавека. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскай арганізацыі. «У Магілёўскай вобласці пражывае 580 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, дапамогу якім аказваюць 3913 валанцёраў з 296 атрадаў, – расказалі ў абкаме БРСМ. – Напярэдадні, 1 кастрычніка, а таксама ў само свята ў кожным раёне рэгіёна пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на дапамогу пажылым людзям, якія пражываюць адзінока,і ветэранам. Гэту працу аб’яднае дабрачынная акцыя «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям».
Магілёўскую гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі чакаюць вялікія перамены. На месцы 12 старых аб’ектаў з’явіцца новы, 8 павярховы шматпрофільны корпус.
У Палацы Пацёмкіна ў Крычаве прайшла прэзентацыя міжнароднага турыстычнага праекта «Дарогамі Пацёмкіна: па памятных месцах князя-стваральніка». Пра гэта паведаміў дырэктар гістарычнага музея Крычава Уладзімір Мішчанка.