Архіў навін

Пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта прайшло сёння ў Магілёве пры ўдзеле старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ірыны Раінчык, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыняў гаррайвыканкамаў.
У Магілёве і Бабруйску можна атрымаць біяметрычныя дакументы дома. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. «У маі ў падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі Магілёва і Бабруйска з’явіліся новыя віды паслуг. У грамадзян нашай краіны і замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі дзяржавы, маюць пастаянную рэгістрацыю ў Магілёве і Бабруйску, з’явілася магчымасць аформіць і атрымаць біяметрычныя дакументы не выходзячы з дома», – расказалі спецыялісты.
Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка правёў у аблвыканкаме нараду па пытаннях, што тычацца дзейнасці ААТ «Магілёўсаюздрук». У мерапрыемстве прыняў удзел міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў.
У Шклове ўрачыста адкрылі новы, цалкам электрыфікаваны дзіцячы сад «Жамчужынка». Установа дашкольнай адукацыі, разлічаная на 50 дзяцей, размясцілася на вул. Маладзёжнай у новым мікрараёне.
У Бялынічах урачыста адкрылі спартыўна-гульнявую пляцоўку на тэрыторыі дапаможнай школы-інтэрната. Яе з’яўленне стала магчымым дзякуючы добраму сэрцу расіяніна Аляксея Ляміна, які з’яўляецца генеральным дырэктарам гандлёвага Дома «БЕЛАЗ» у Маскве.
Ужо адзінаццатым разам у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна пройдзе рэспубліканскае свята «Купалле». На фестывальным кірмашы са старадаўнімі традыцыйнымі рамёствамі беларусаў знаёмяцца не толькі госці, але і самі майстры. Да кожнага фэсту адпраўляюцца ў этнаграфічныя экспедыцыі, каб адрадзіць ва ўсёй паўнаце адзін з відаў народнага мастацтва. Так, на адным з фестываляў праводзіўся конкурс народных касцюмаў, летась сімвалам свята быў ручнік, а ў гэтым – беларуская лялька.
Больш за 500 дзяцей павіншуюць у Магілёўскай вобласці падчас правядзення акцыі «Дзень абароны дзяцей з БРСМ». Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст абкама БРСМ Анжаліка Яўных.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 6 чэрвеня будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: Тарасенка Святлана Пятроўна, старшыня камітэта – з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 75 23 29;
Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 чэрвеня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – (0222) 42-21-02 (Цумараў Уладзімір Міхайлавіч – старшыня гарвыканкама);
Клімавічы на тры дні сталі эпіцэнтрам дзіцячай творчасці, дзе танцуюць, спяваюць і малююць. Для горада фестываль «Залатая пчолка» – яркая і доўгачаканая падзея: вялікага міжнароднага свята з нецярпеннем чакалі і ўдзельнікі, і мясцовыя жыхары. Фестывальныя традыцыі складаюцца ў раённым цэнтры ўжо на працягу 20 гадоў, і з кожным годам яны толькі памнажаюцца. Мерапрыемства прырастае новымі падзеямі і ўдзельнікамі, станоўчымі эмоцыямі і незабыўнымі ўражаннямі.
Сёння ў Круглянскім раёне прайшла выязная сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Сесію адкрыла і вяла старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. Удзел у выязной сесіі таксама прынялі першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Уласевіч, старшыня Круглянскага раённага выканаўчага камітэта Сцяпан Палоннікаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Храмцоў.
Юбілейны, ХХ Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» сабраў у Клімавічах дзяцей з розных куткоў Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана – усяго каля 500 удзельнікаў! Сёння іх першы конкурсны дзень: праслухоўванне і прагляд у вакале, харэаграфіі, выяўленчым мастацтве. Для гараджан і гасцей – шмат цікавых лакацый і тэматычных зон.
Прадпрыемства «Бабруйскаграмаш» стала пераможцам рэспубліканскага бізнес-конкурсу «Знатны Талер. Hi-Tech – 2022» у намінацыі «Вытворца інавацыйнай прадукцыі» ў машынабудаванні. Цырымонія ўзнагароджання адбылася на днях у Мінску. У конкурсе ўдзельнічала больш за 60 кампаній. Прапановы па намінантах унеслі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Беларускі інавацыйны фонд, аблвыканкамы, СЭЗ, індустрыяльны парк «Вялікі Камень», асацыяцыя «Інфапарк» і іншыя арганізацыі.
Больш за 250 мерапрыемстваў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Дзень абароны дзяцей з БРСМ» пройдуць па ўсёй краіне напярэдадні і ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, аб чым паведаміла карэспандэнту сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.
Супастаўнасць статыстычных метадалогій з’яўляецца індыкатарам эфектыўнай сумеснай працы Беларусі і Расіі. Такое меркаванне журналістам выказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар падчас пасяджэння Статыстычнага савета Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі і Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі ў Магілёве.
Прыярытэты супрацоўніцтва статыстычных службаў Беларусі і Расіі звязаны з працэсамі інтэграцыі дзвюх краін. Такое меркаванне журналістам выказаў кіраўнік Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Сяргей Галкін падчас пасяджэння Статыстычнага савета Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі і Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі ў Магілёве.
Узаемадзеянне дапамагае Белстату і Расстату адпавядаць сусветным статыстычных стандартам. Такое меркаванне журналістам выказала старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Іна Мядзведзева падчас пасяджэння статыстычнага савета Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі і Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі ў Магілёве.
Немагчыма паглыбляць інтэграцыю Расіі і Беларусі без сінхранізацыі статыстычнай справаздачнасці. Такое меркаванне журналістам выказала кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар’яна Шчоткіна падчас пасяджэння ў Магілёве статыстычнага савета Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі і Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі.
Па ініцыятыве старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі ў Доме саветаў адбылася сустрэча з кіраўнікамі прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна пры ўдзеле намесніка міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Харытончыка. Разгледзілі бягучае становішча спраў, актуальныя пытанні ў цяперашніх умовах, у тым ліку – патрэбнасць у абаротных сродках і кадрах, азначылі новыя магчымасці ў сувязі з пераарыентацыяй экспартных рынкаў і імпартазамяшчэннем.
Выязныя прыёмы дазваляюць зрабіць зрэз хвалюючых грамадзян пытанняў на месцах. Такое меркаванне журналістам выказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас асабістага прыёму грамадзян у Горацкім раёне.
У Мяжысецкай сярэдняй школе навучаецца 379 навучэнцаў. Сёлета апошні званок празвініць для сямі адзінаццацікласнікаў. Наперадзе ў іх – пара сур’ёзных выпрабаванняў – экзамены, паступленне ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Прамую тэлефонную лінію 27 мая правядзе намеснік начальніка Магілёўскай мытні Міхаіл Уладзіміравіч Арлоўскі. Свае пытанні можна задаць з 14.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (0222) 29-90-01.
27 мая 2022 года з 14.00 да 16.00 старшынёй камітэта «Магілёўаблмаёмасць» Алегам Уладзіміравічам Мякінькім праводзіцца «прамая тэлефонная лінія» па пытаннях абмену імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, продажу дзяржаўнай нерухомай маёмасці (акрамя жылых памяшканняў) і акцый на аўкцыёнах і па конкурсе, арэнды аб’ектаў дзяржаўнай нерухомасці па тэл. 74-17-70, (+375) 29-733-09-25. Рэд.
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае чарговую трыццаць восьмую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27 мая 2022 года (10.00, на базе Круглянскага раёна) з разглядам пытанняў: «Аб павышэнні эфектыўнасці выкарыстання нерухомай маёмасці, размешчанай на тэрыторыі Магілёўскай вобласці»;
Тэма дзіцячага здароўя надзвычай важная і актуальная, асабліва напярэдадні летняга перыяду. Пытанне арганізацыі аздараўленчай кампаніі і добраўпарадкавання дзіцячых лагераў абмеркавалі спецыялісты падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай летняй аздараўленчай кампаніі 2022 года.
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная юбілейнаму XX Міжнароднаму фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», які з 26 па 29 мая збярэ на гасціннай клімавіцкай зямлі таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, адбылася сёння ў Магілёве. Арганізатары расказалі аб праграме свята, колькасці і складзе ўдзельнікаў, арганізацыйных момантах.
Выбухі, стральба, дым, рукапашны бой, параненыя, аперацыя ў палявым шпіталі... У вёсцы Адраджэнне, што за 70 з лішнім кіламетраў ад Магілёва, 23 мая наглядна прадэманстравалі адзін дзень з жыцця партызан. А з’ехаліся сюды на рэгіянальную сустрэчу «Партызанскія сцежкі Прыдняпроўскага краю» некалькі соцень прадстаўнікоў Магілёўскага і прыгранічных Бялыніцкага і Клічаўскага раёнаў. Каб успомніць гераічныя падзеі ваенных гадоў, аддаць даніну памяці тым, хто набліжаў перамогу.
Беларусі цяпер важна гаварыць не столькі аб імпартазамяшчэнні, колькі аб імпартаапераджэнні, заявіла ў эфіры ток-шоу «По существу» на тэлеканале СТВ намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Надзея Лазарэвіч, якая раней узначальвала ААТ «Кіруючая кампанія “Бабруйскаграмаш”».
Генеральны дырэктар ААТ УКГ «Бабруйскаграмаш» Віктар Філатаў і сузаснавальнік ДК «Агат» Аляксей Макавей падпісалі дылерскае пагадненне аб рэалізацыі сельскагаспадарчай тэхнікі «Бабруйскаграмаш» у Ніжагародскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 мая першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых рэсурсаў, лясная гаспадарка, вядзенне паляўнічай гаспадаркі ў паляўнічых угоддзях, рыбагаспадарчая дзейнасць, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.