Архіў навін
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць правёў рабочую нараду па праблемных пытаннях будаўнічай галіны. Сустрэча прайшла пры ўдзеле намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Сівака, міністра архітэктуры і будаўніцтва Руслана Пархамовіча, старшыні Магаблвыканкама Анатоля Ісачанкі, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, намесніка старшыні Магаблвыканкама Сяргея Маслава.
Першы этап V Рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года» пройдзе 12 мая ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Конкурс будзе праходзіць у Палацы культуры вобласці. За выхад у фінал пазмагаецца шэсць сем’яў: Дубанос з Магілёва; Жураўлёвы са Слаўгарадскага раёна; Лубковы з Глускага раёна; Касценіч з Клімавіцкага раёна; Дарашэнка з Краснапольскага раёна і сям’я Пахомавых з Бабруйска.
Тэматычны квэст, планаванне сямейнага бюджэту і сапраўднае вяселле: у Магілёве пройдзе IV Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем’яў «Шчаслівыя разам». Пра гэта расказала прарэктар па выхаваўчай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Вольга Мацыкава.
У Мінску завяршыўся першы этап Кубка імя Паўла Ляднёва па сучасным пяцібор’і сярод мужчын і жанчын. Гэты міжнародны турнір для беларускіх і расійскіх спартсменаў стаў альтэрнатывай 1 этапу Кубка свету. Пяціборцы змагаліся ў фехтаванні, верхавой яздзе, плаванні і лазер-ране (бег+стральба з лазернага пісталета).
У асабістым першынстве ў мужчын сярэбраны медаль выйграў магілёвец Ілья Палазкоў. Пераможцам этапу стаў расіянін Аляксандр Ліфанаў, на трэцім месцы – Пётр Баршчоў (Расія).
Другі этап міжнародных спаборніцтваў пройдзе з 24 па 29 мая ў Маскве.
На пасяўной магілёўскія аграрыі істотна эканомяць паліва. А ўсё дзякуючы GPS-навігацыі, якую па даручэнні старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі ўстанаўліваюць на энерганасычаную сельгастэхніку. Плюсы спадарожнікавага маніторынгу: кантроль расходу паліва і ўмоў эксплуатацыі дарагіх машын, зніжэнне выдаткаў, рашэнне лагістычных задач, павышэнне працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны.
Бустер в профилактике лишним не бывает: чем больше антител, тем эффективнее они от новых штаммов. Но почему‑то, как только волна спадает, мы начинаем полагаться на авось. Будто и не было тяжелого времени, будто не страдали родные и близкие. Ковид не ушел далеко и, скорее всего, навсегда останется в человеческой популяции.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 мая намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Святкаванне 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Магілёве сёння пачалося з урачыстага маршу воінскіх часцей на плошчы Леніна і шэсця-парада «Перамога ў сэрцах пакаленняў» з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў, моладзі і грамадскасці. Калона прайшла па вуліцы Першамайскай да плошчы Славы, дзе адбыўся мітынг з ускладаннем вянкоў і кветак да Вечнага агню, святочны канцэрт «Вечная слава героям».
Пераможцаў абласнога этапу конкурсу дзіцячага малюнка «Нам свет завешчана берагчы» ўшаноўвалі ў Магілёве.
На цырымонію ўзнагароджання прыехалі дзеці з розных куткоў Магілёўскай вобласці. Пераможцаў выбралі ў некалькіх намінацыях. Аўтарам найлепшых малюнкаў уручылі грашовыя прэміі і дыпломы. Конкурс дзіцячага малюнка «Нам свет завешчана берагчы» традыцыйна праводзіць рэспубліканская ветэранская арганізацыя. Работы, якія атрымалі найвышэйшую ацэнку журы, прадставяць на заключным рэспубліканскім этапе конкурсу.
Сяўбу ранніх яравых у Магілёўскай вобласці засталося правесці на чвэрці плошчаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 6 мая, у Беларусі выканалі план сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) і засеялі 650,2 тыс. га плошчаў. У Магілёўскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 73,2% плошчаў. У Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях сяўба ўжо завершана.
Зусім трошкі засталося да святкавання Дня Перамогі. Напярэдадні гэтага асаблівага для ўсяго беларускага народа свята старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык наведала тылавіка Дзяніса Міхайлавіча Каралькова. Нягледзячы на свой 95-гадовы ўзрост, Дзяніс Міхайлавіч падцягнуты і бадзёры. «Вось толькі ногі падводзяць», – кажа ветэран.
ААТ «Магілёўдрэў» з красавіка пераарыентавала аб’ёмы экспарту з еўрапейскіх на ўсходнія рынкі на 95%. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Фідзельскі.
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі ў Магілёве традыцыйна наведалі ветэранаў, якія знаходзяцца на лячэнні ў абласным шпіталі інвалідаў Айчыннай вайны. Прадстаўнікі выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб’яднанняў штогод наведваюць медустанову, каб павіншаваць калектыў і пацыентаў з надыходзячым святам 9 Мая і ўручыць ім паштоўкі, кветкі і падарункі.
Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі магілёўскія ратавальнікі падрыхтавалі аўтарскі праект «Вачамі болю скрозь вайну». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
«Мэта праекта – паказаць вайну пад прызмай розных пакаленняў і данесці галоўную думку: вайна – гэта страшна і падчас і пасля, – адзначыла Вольга Нехарошых. – Важна памятаць і шанаваць подзвіг савецкага народа, паважаць сваю гісторыю, бо, як пісаў Міхаіл Ламаносаў, «народ, які не ведае свайго мінулага, не мае будучыні».
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Жыхары Магілёва і Магілёўскага раёна звярнуліся да яго па пытаннях будаўніцтва жылля і ліквідацыі будаўнічых недахопаў, захавання яблыневага саду і стварэння паркавай зоны, падтаплення зямельных участкаў і прыняцця мер па водаадвядзенні.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 7 мая кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Урачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару прайшла сёння ў Магілёве. Гэтага гонару ўдастоены 22 прадпрыемствы, арганізацыі, установы, якія дасягнулі па выніках працы ў 2021 годзе высокіх паказчыкаў, пяць пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». А таксама пераможцы штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках працы за 2021 год, гарады і раёны, якія сталі пераможцамі спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці за 2021 год.
Переводчик