Архіў навін

Дзень Незалежнасці – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці і знакавы дзень у календары кожнага беларуса. Урачыстыя мерапрыемствы сёння праходзяць па ўсёй краіне, яны разгарнуліся і на Магілёўшчыне.
Лёсавызначальная ў гісторыі беларускага народа дата 3 ліпеня назаўсёды ўпісана ў каляндар галоўных дзяржаўных свят. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянка ў мемарыяльным комплексе «Курган Славы». «Паважаныя суайчыннікі і госці нашай краіны! Перш за ўсё хачу павіншаваць вас з Днём Незалежнасці - днём вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта лёсавызначальная ў гісторыі беларускага народа дата назаўсёды ўпісана ў каляндар галоўных дзяржаўных свят», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.