Архіў навін

Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў абвясціла аб пачатку акцыі «Першы раз – у першы клас!».
З 1 жніўня працоўныя пенсіі ў Беларусі павялічацца на 10%. Гэта прадугледжана указам № 250, які падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У жніўні на выплату пенсій будзе накіравана Br1,4 млрд, з якіх Br122 млн. – дадатковыя выдаткі ў сувязі з павышэннем згодна з указам № 250. Атрымальнікамі працоўных пенсій з’яўляецца 2,3 млн чалавек. Гэта ўжо другое павышэнне пенсій у бягучым годзе. Першае было ў сакавіку на 7%. БЕЛТА
Маладыя ратавальнікі рэгіёна прынялі прысягу на Буйніцкім полі, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел 60 маладых ратавальнікаў – работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Магілёўскай вобласці.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У аснове фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу» ляжыць духоўнасць і самабытнасць нашай краіны. Такое меркаванне на адкрыцці культурна-спартыўнага мерапрыемства ў Горках выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.