Архіў навін

У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую трыццаць дзявятую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 6 ліпеня (15.00, зала селектарных нарад, ДУ «Дом Саветаў»). На сесію запрашаюцца: дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў; члены аблвыканкама; кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый і службаў;
У Беларусі захоўваецца высокі ўзровень гібелі людзей ад утаплення. Тонуць старыя, дзеці, людзі ў самым росквіце сіл. На актуальныя пытанні адказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ратавання на водах Канстанцін Іваноў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 ліпеня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруемыя пытанні: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых рэсурсаў, лясная гаспадарка, вядзенне паляўнічай гаспадаркі ў паляўнічых угоддзях і рыбагаспадарчай дзейнасці, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
У Брэсце прайшоў адкрыты Кубак Беларусі па плаванні. Удзел у спаборніцтвах прынялі 330 спартсменаў з Беларусі і Расіі. Сярод расійскіх плыўцоў былі прызёры Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету. На рахунку расіян 32 залатыя ўзнагароды, выйграныя ў фіналах Кубка, у беларусаў – 10.
Дырэктар Магілёўскага абласнога тэатра лялек Уладзімір Андрэенка падзяліўся планамі на новы тэатральны сезон. 3 ліпеня кіраўнік установы культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Магілёўскі абласны тэатр лялек”» узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Дзяржаўныя ўзнагароды дзеячам культуры у Дзень Незалежнасці ўручыў Прэзідэнт. Уладзімір Андрэенка лічыць, што лялечны тэатр для дзяцей – гэта не толькі забаўка, ён мае вялікае выхаваўчае і развіваючае значэнне, далучае дзіця да духоўных каштоўнасцей:
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Алег Дзьячэнка лічыць, што вельмі важна сёння сфарміраваць у свядомасці падрастаючых пакаленняў дакладнае ўяўленне аб гістарычным мінулым. Галоўнае – вызначыць нашу будучыню ў межах гістарычна складзенай усходнеславянскай цывілізацыйнай парадыгмы:
Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў і мэр Омска Сяргей Шэлест падпісалі дамову аб пабрацімстве паміж гарадамі. Такім чынам, у Магілёва зараз 19 гарадоў-пабрацімаў і 26 гарадоў-партнёраў, тых, з якімі падпісаны пагадненні аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве, пратаколы аб намерах.
Беларусаў не трэба вучыць талерантнасці і дэмакратыі. Пра гэта ля пасольства ЗША ў Мінску заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.
Асноўныя святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, вечарам 3 ліпеня разгарнуліся на плошчы Славы. Тут адбыўся канцэрт, падчас адкрыцця якога старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка павіншаваў жыхароў і гасцей рэгіёна з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці.
У Магілёўскай вобласці пачалі другі ўкос траў, яны скошаны на 12,5 тыс. га, што складае 8 працэнтаў ад плана. Пра гэта паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.