Архіў навін

Адзіныя адметныя элементы школьнай формы з новага навучальнага года чакаюць вучняў Магілёўшчыны. Да дзелавога стылю адзення дададуцца аднолькавыя гальштукі, нашыўкі з эмблемай школы або, напрыклад, камізэлькі навучальнай установы.
Багатымі ў гэтым годзе былі віды на ўраджай збожжавых і рапсавых палёў у адкрытым акцыянерным таварыстве «“Рассвет” імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. І пацвердзілі чаканне высокімі намалотамі ўжо на пачатковым этапе уборачнай кампаніі – жніва азімага ячменю. Зборы яго збожжа тут склалі 77 цэнтнераў з гектара.
Навучэнцы Магілёўскага медыцынскага каледжа ў гэты летні сезон актыўна працуюць ва ўстановах аховы здароўя Магілёва ў складзе студэнцкіх атрадаў. Для іх гэта магчымасць набрацца вопыту, бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй і падзарабіць грошай да новага навучальнага года.
Да восеньскага ўздыму вірусных захворванняў рыхтуюцца медыцынскія ўстановы Магілёўшчыны. Медыкі заклікаюць ўжо цяпер прыйсці на прышчэпку супраць каранавіруса. Вопыт папярэдніх хваляў эпідэміі паказвае, што калектыўны імунітэт дазволіць эфектыўна супрацьстаяць вірусу, а прышчэпленыя людзі захворванне пераносяць лягчэй. І зараз – самы спрыяльны перыяд для вакцынацыі ад кавіду.
«Гераічны летапіс Крычаўшчыны» – пад такой назвай у райцэнтры створаць перасоўную экспазіцыю аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. На рэспубліканскім конкурсе маладзёжных ініцыятыў праект увайшоў у лік найлепшых.
Больш за 50 разнастайных работ прадставяць сёння на выставе «Мора. Неба. Аблокі» ў музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве, паведамілі ва ўстанове культуры. Асноўнай тэматыкай новай выставы стала адлюстраванне ў беларускім мастацтве мінулага стагоддзя прыродных з’яў і варыянтаў адпачынку чалавека на прыродзе ў розныя часы года.
Школьныя базары і кірмашы пачнуць працу ў Магілёўскай вобласці 1 жніўня. Пра гэта карэспандэнту паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Цітова.
Маладыя супрацоўнікі папоўнілі рады следчых Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.